17.00

Абвешчаны перапынак да 11.00 аўторка.

16.20–16.46
Зачытваецца пратакол начнога допыту Кавалёва ад 13.04.2011.

Кавалёў сваёй рукой напісаў, што адмаўляецца ад абаронцы.

Кавалёў паказаў, што не цікавіўся ў Канавалава 10.04, чаму сумка цяжкая. Указваў тады на 20–25 кг — вагу сумкі.

Пасля распіцця гарэлкі 11.04 Канавалаў паказаў Кавалёву прадмет, які нагадваў бірульку. Але Уладзіслаў не ведае, навошта Канавалаў гэта зрабіў.

Пракурор задае пытанні.

Кавалёў кажа, што пасля таго, як быў запісаны гэты пратакол ад 13.05, яму сказалі, што гэтым словам ніхто не паверыць.

«Я не думаю, што гэта Канавалаў узрываў», — адказаў Кавалёў на пытанне аднаго з пацярпелых наконт матыва Канавалава для ўчынення выбуху.

Кавалёў сказаў, што 13.04.2011 з ім спачатку ў ГУБАЗ вялі размову супацоўнікі без пратаколу. Размова была добраахвотнай. Але Кавалёў не ведае, ці мог ён адмовіцца, ці быў выбар. І толькі праз 1–1,5 гадзіны пачаўся допыт Кавалёва пад пратакол.

Пытанне прадстаўніка пацярпелага: «Ці прызнаяце вы, што на вакзале была сумка, у якой былі бутэлькі?» — «Не», — адказаў Кавалёў.

Кавалёў сказаў, што да яго неаднаразова прыходзілі следчыя, у тым ліку і супрацоўнікі КДБ, на размовы. Яны не дакументаваліся, без прысутнасці адваката.

Як Кавалёў ацаніў словы Вароніна, следчага Генпракуроры, пра тое, што ён пагаворыць з пракурорам, калі Уладзіслаў на судзе памяняе свае сведчанні? «Як своеасаблівую пагрозу. Магчыма, будзе аказаны моцны ціск».

Кавалёў патлумачыў, чаму на кожным новым допыце з’яўляліся новыя дэталі. Ён сказаў, што чэрпаў іх з размоў з аператыўнікамі, у тым ліку з размоў з людзьмі, якія называліся следчымі КДБ.

У зале суда прысутнічала маці Кавалёва. Яна паслала яму паветраны пацалунак ў канцы пасяджэння. У адказ Кавалёў кіўнуў.

16.00–16.20
Пытанні ад пракурораў да Кавалёва.

Кавалёў расказае зноў пра ціск, пра які заявіў раней. Тлумачыць, навошта яму зачытваліся артыкулы з КК РБ з розным пакараннем па іх. Кавалёў кажа, што даваў ілжывыя сведчанні толькі таму, каб пазбегнуць расстрэлу.

На папярэднім следстве яму сказалі, што людзі, якія мяняюць свае сведчанні, атрымліваюць яшчэ большы тэрмін, чым прадугледжана па артыкуле. Таму раней на следстве не заяўляў пра ціск.

Кавалёў таксама паведаміў, што ў яго была размова адзін на адзін са следчым Генпракуратуры Вароніным. Апошні сказаў, што калі Кавалёў на судзе наважыцца мяняць сведчанні, то ён, Варонін, пагаворыць з пракурорам. Пры гэтым следчы не патлумачыў, пра што пагаворыць з пракурорам. Гэтых слоў Кавалёў спужаўся. Але цяпер, калі бачыць, што баяцца больш няма чаго (на ТВ, маўляў, зрабілі ворага і г.д.), расказаў усё праўду, у тым ліку пра ціск.

Калі Кавалёў падчас допытаў на папярэднім следстве казаў пра выбухі ў 2005 і 2008 гадах, то ён, кажа, гаварыў пра дыперакіс ацэтону, які Канавалаў мог сам вырабіць.

Кавалёў сказаў, што супрацоўнікі ГУБАЗ яму паведамілі, што ў сумцы ў Канавалава было жоўтае рэчыва (пра што той і павінен быў сказаць). Але Кавалёў ведае, што дыперакіс ацэтону белага колеру. Таму зрабіў выснову, што рэчыва з сумкі і якое выбухнула — розныя.

10.04 Канавалаў перадаў Кавалёву ключы (ад падвала) «на захаванне».

15.54–16.00
Зачытваецца пратакол допыту Кавалёва ад 20.05.2011.

Заўвага адваката Абразея. Адвакат падаваў хадайніцтва, каб да допыту яму была прадстаўлена сустрэча з абвінавачаным. Але ў хадайніцтве адмовілі.

15.34–15.53

Зачытваецца пратакол допыту Кавалёва ад 18.05.2011. У ім гаворыцца наступнае:

Бутэлькі ў сумцы Канавалава былі не пяці-, а трохлітровыя. Абедзьве былі абгорнуты адным аркушам паперы. Лінія злучэння паперы была склеена скотчам. Кавалёў дзёрнуў за паперу і адарваў яе. Ад кожнай бутэлькі праз адтуліну выходзілі па адным драту. Аканчэнні дратоў не бачыў Кавалёў.

Рэчыва ў бутэльках было цвёрдым, як камень, жоўтага колеру.

У гэтым пратаколе Кавалёў успомніў, што 10 красавіка пасля таго, як выпілі гарэлкі на здымнай кватэры, але да прыезду дзяўчат, Канавалаў выходзіў адзін з кватэры. Ён сказаў, што паедзе ў метро, каб аглядзець месца для выбуху. Але па вяртанні Канавалаў не казаў пра выбраную для выбуху станцыю.

11 красавіка 2011 года, калі Канавалаў падлучыў адзін з дратоў выбухоўскі на здымнай кватэры да лямпачкі, яна загарэлася. Лямпачка патухла, як мяркуе Кавалёў, пасля таго, як скончыла граць мелодыя ад дзвярнога званка. Званок таксама выкарыстоўваўся ў выбухоўцы. Па словах Кавалёва, музыкі не было чуваць, бо дынамік, напэўна, быў выдалены загадзя.

Калі працаваў ў Віцебску на чыгунцы, Кавалёў паказаў калегам свае пазнанні ў хіміі. Праводзіў простыя хімічныя рэакцыі, пра якія расказаў Дзмітрый Канавалаў. Кавалёў паведаміў, што Канавалаў у 10 ці 11 класе задыміў увесь падвал у сваім доме. Але Кавалёў не ведае, што там адбывалася. Суседзі Канавалава тады выклікалі міліцыю.

14.30–15.33
Скончыўся гадзінны перапынак.

Адзін з пракурораў падаў хадайніцтва аб зачытванні пратаколаў допыту Уладзіслава Кавалёва ад 29.04.2011, 18.05.2011, 20.05.2011. Зачытваюцца.

29.04.2011, ізалятар КДБ. Уладзіслаў Кавалёў заявіў, што не лічыць сябе вінаватым па абвінавачванні ў вырабе разам з Канавалавым 10–11.04.2011 выбухоўкі. Але сябе прызнаў вінаватым у тым, што ведаў пра планаваны выбух загадзя, але не паведаміў аб гэтым у праваахоўныя органы.

Згодна з гэтым пратаколам, Кавалёў сведчыў, што 9 красавіка яму пазваніў Канавалаў. Апошні панікаваў, бо напярэдадні ён прайшоў дакталаскапію. А на выбухоўцы, што не спрацавала ў Мінску 3 ліпеня 2008 года, захаваўся адбітак пальца Канавалава. І Дзмітрый вырашыў прыехаць у Мінск.

Па сведчанні Кавалёва, здзейсніць выбух у метро Канавалаў задумаў пасля арміі. Але хацеў здзейсніць выбух у вагоне метро. Канавалаў расказваў, што пры выбуху ў вагоне ўзнікае вакуум, які хоча запоўніцца… І ўзнікаюць паратраўмы «ці як гэта называецца».

У гэты момант суддзя папрасіў «не даваць тэхналагічныя моманты». На пратэсты з боку пацярпелых суддзя сказаў, што звяртаўся толькі да прэсы, а не да пракурора, які зачытвае пратакол.

У гэтым допыце ўзнік чорны электронны будзільнік, які быў часткай выбухоўкі. Нібыта Кавалёў яго ўбачыў, калі Канавалаў падключаў драты на здымнай кватэры. У гэтым пратаколе Кавалёў сцвярджае, што ізаляваў драты Канавалаў чорнай ізалентай. У папярэднім пратаколе Кавалёў заявіў, што не ведае, чым ізаляваў Дзмітрый.

«Гэта не тое рэчыва, якое мне дэманстравалася раней. Такога рэчава было б патрэбна тры сумкі», — сказаў Уладзіслаў, ацэньваючы выбух у мінскім метро. У гэтым пратаколе Кавалёў спасылаецца на словы Канавалава, нібыта апошні сам зрабіў выбухоўку. І Канавалаў вывучаў літаратуру спецыяльную.

У пратаколе Кавалёў называе рэчыва, якое Канавалаў сам зрабіў для выбухаў у Віцебску, — дыперакіс ацэтону.

Кавалёў сказаў, што падчас ператрусаў пасля выбухаў у Віцебску Канавалаў папрасіў Кавалёва схаваць дамкрат (дамкрат выкарыстоўваўся нібыта пры вырабе выбуховага рэчыва). Пасля Уладзіслаў быў у падвале Канавалава, дзе той вырабляў выбуховае рэчыва.

Кавалёў заявіў, што спрабаваў «адмазаць» Канавалава ад войска, калі таго забіралі. Хваляваўся, што там адбіткі пальцаў возьмуць. Нічога не ўдалося. Але «пранесла». У Кавалёва быў знаёмы, які нібыта мог бы дапамагчы. Канавалаў гэта ведаў і папрасіў Уладзіслава звярнуцца да таго знаёмага.

Кавалёў патлумачыў, як выглядае дыперакіс ацэтону — «белае парашковае рэчыва, якое трэба спрэсаваць». Па словах Кавалёва, Канавалаў пасля спрабаваў гэтае рэчыва сплаўліваць. Але нешта не ўдавалася спачатку, і Дзмітрый дома ўзарваў стол.

Згодна з пратаколам, Кавалёў назваў усе кампаненты дыперакісу ацэтону. І запэўніў, што ўсе складнікі бачыў у падвале ў Канавалава.

Таксама вынікае, што падчас аднаго з выбухаў ў Віцебску Канавалаў быў засмучаны, што ніхто не пацярпеў.

У пратаколе Кавалёў аперуе назвамі хімічных злучэнняў. А таксама працэсамі, пры якіх атрымліваюцца выбуховыя рэчывы. Нібыта пра ўсё гэта расказваў Канавалам некалькі гадоў таму.

У пратаколе гаворыцца, што Кавалёў ведаў пра планаваныя выбухі ў Мінску каля стэлы за месяц, а можа і больш да трагедыі.

Канавалаў расказваў Кавалёву, як прайшоў на месца правядзення канцэрта 3 ліпеня 2008 года. Паказаў ахове пакет, у якім былі пакеты ад соку і банан. Ахоўнік паглядзеў і прапусціў. Канавалаў, як вынікае з допыту Кавалёва, падчас выбуху 3 ліпеня знаходзіўся на канцэрце. Ён меркаваў, што выбухне першая выбухоўка і людзі пабягуць акурат у той бок, дзе знаходзілася другая. І тады адбудзецца другі выбух. Але не спрацавала. Канавалаў расказваў Кавалёву, што канцэрт не спынілі адразу, каб не было панікі.

(Кавалёў уважліва слухае. Канавалаў сядзіць з апушчанай галавой, перыядычна паглядваючы ў бок адвакатаў, суддзі.)

Са сведчанняў Кавалёва вынікае, што Канавалаў не быў згодны, што справу завялі па выбуху ў Мінску ў 2008 годзе па артыкуле «хуліганства». Дзмітрый лічыў, што гэта быў тэрарыстычны акт. І быў незадаволены гэтым.

Калі пачалі «паляванне» на адбіткі пальцаў, Канавалаў казаў Кавалёву, што ў турму не збіраецца. І лепш скончыць жыццё самагубствам, чым апынецца за кратамі.

13.14–13.30
Скончыўся прагляд відэа з допыту Уладзіслава Кавалёва на папярэднім следстве 13 красавіка. Кавалёў чарговы раз сказаў, што сведчанні чатскова сапраўдныя на тым допыце. Кажа, што на самой справе не ведаў пра начынне сумкі (пра выбухоўкі ў ёй), пра факт, што Дзмітрый Канавалаў здзейсніў выбух.

«Усю ноч перад гэтым допытам мяне дапытвалі аператыўнікі». Тады, па словах Кавалёва, быў аказаны псіхалагічны ціск. Пагражалі суровым пакараннем, што яму ніхто не паверыць, што ён нічога не ведаў, што пойдзе як саўдзельнік выбуху.

«Папярэдзілі: чым больш скажу на допыце, тым лепш будзе для мяне. У любым выпадку, мне свеціць тэрмін. Альбо да 2 гадоў ці ад 8 гадоў». Маўляў, сам можа выбраць, па якім артыкуле сядзе.

Пра выбухі на стэле ў Мінску ў 2008 годзе Кавалёў даведаўся ад аператўнікаў. Па іх словах, Канавалаў сазнаўся ва ўсім. Пра бутэлькі ў сумцы Канавалава расказалі Кавалёву, па яго словах, таксама аператыўнікі ГУБАЗ. Яму паказлі малюнкі перадатчыка для выбухоўкі, пра які ён пасля сам расказваў на допыце на камеру.

А пасля аператыўнікі «праэкзаменавалі», ці запомніў Кавалёў усю інфармацыю, якую яму трэба агучыць на допыце.

Кавалёў вёў дзённік. Ставіў сабе задачу за 5–10 гадоў зарабіць мільён даляраў. Для гэтага хацеў адкрыць сваю справу.

11.00–13.14

Пачалося судовае пасяджэнне. Адразу працягнулі прагляд відэа з допыту Кавалёва на папярэднім следстве.

Дзмітрый Канавалаў не паказвае ніякага інтарэсу да суда. Большасць часу сядзіць апусціўшы вочы.

Уладзіслаў Кавалёў паводзіць сябе адрозна ад Канавалава. Ён сочыць за тым, што адбываецца ў зале. Праглядае відэа з сабой. Падчас допыту 16 верасня Кавалёў быў бадзёры. Упэўнена адказваў на пытанні суддзі, пракурора, пацярпелых. Відавочна, што ён будзе рабіць усё, каб давесці сваю пазіцыю.

Голас на відэа ў Кавалёва спакойны, але ціхі. Не адчуваецца, каб ён дрыжаў. Нават калі кажа, што даведаўся пра выбухоўку, якую прывёз Канавалаў. У сваіх расповедах надта не збіваецца. Жэстыкулюе.

Калі следчы пачынае задаваць удакладняючыя пытанні па ўжо сказаным Кавалёвым, той пачынае збівацца і гаварыць неразборліва.

Кавалёў кажа, што ад Канавалава даведаўся пра выбух у 2008 годзе ў Мінску і што яго здзейсніў Дзмітрый, але ў сябра не пытаўся пра мэту здзейсненага. Кавалёў называе некаторыя падрабязнасці па выбухоўках (пакеты ад соку), але не ведае, адзін Канавалаў ці з кімсьці зрабіў выбухоўкі. Але кажа, што напэўна Канавалаў мог сам тое зрабіць. Чаму так думае, патлумачыць не можа.

Канавалаў расказваў Кавалёву таксама, што выбухі ў Віцебску «здзейсніў сам». З якой мэтай ён зрабіў тыя выбухі? Канавалаў не гаварыў. Кавалёў, як сябра Дзмітрыя, «не ведае», не можа выказаць здагадку, чаму Канавалаў здзейсніў тыя выбухі. «Ён не быў рэлігійным чалавекам. Палітыкай не цікавіўся», — сказаў Кавалёў пра Канавалава. Чаму ў міліцыю не заявіў? «Не хацеў сябра выдаваць (здраджваць?)».

«Ведаю, што адна ці дзве выбухоўкі былі ў піўной бляшанцы», — усе падрабяўнасці, якія Кавалёў ведае пра выбухі ў Віцебску.

Калі Кавалёў расказвае пра начынне сумкі, з якой Канавалаў прыехаў у Мінск 10 красавіка 2011 года, пра абмеркаванне выбухоўкі, шмат паўз. Кавалёў гаворыць коратка. Следчы «выцягвае» з яго некаторыя адказы.

«Нітрат натрыя ці калія», — назваў Кавалёў капсулы (жэлацінкі?), з дапамогай якіх, па яго словах, Канавалаў збіраўся скончыць жыццё самагубствам пасля выбуху ў мінскім метро.

Кавалёў ведае, што гэтая рэч выкарыстоўваецца ў харчовай вытворчасці.

Часам на відэа Кавалёў пераходзіць проста на шэпт. Ён сказаў, што давай сведчанні без ціску з боку праваахоўных органаў. Уладзіслаў ажзначыў, што на першым допыце сказаў няпраўду, а вось цяпер усё, што казаў, — праўда.

10.30–10.45

У зале зусім мала людзей. Калі адкінуць міліцыянтаў і журналістаў, то не больш за 30 чалавек.

Сёння судовае пасяджэнне пачнецца з працягу прагляду відэа, зробленага падчас допыту Уладзіслава Кавалёва на папярэднім следстве. Друкаваная расшыфроўка таго допыту была зачытана яшчэ 16 верасня.

Завялі Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава. У Кавалёва з сабой па-ранейшаму жоўтая тэчка з нейкімі паперамі.

Прапануем Вам пераказ пятнічнага паседжання.

* * *

З паказанняў Кавалёва ў судзе, паведамляе рэпарцёр НН:

На следстве Кавалёў сказаў, што ведаў, што выбухі ў Мінску і Віцебску здзейсніў Канавалаў, але цяпер адмаўляецца ад гэтых сведчанняў, бо даваў іх пад псіхалагічным ціскам. Кавалёў заявіў, што з Канавалавым быў знаёмы з першага класа школы — вучыліся разам.

Кавалёў закончыў 11 класаў. З 2005 па 2007 гг. працаваў электраманцёрам на чыгунцы, закончыў курсы ад біржы працы, на якую стаў, бо трапіў пад скарачэнне. Затым працаваў у Віцебскэнергабудзе электраманцёрам 2 гады (да 2009 года). Працаваў пасля ў Віцебску ў будаўнічым упраўленні да лістапада 2010 года. Звольніўся, бо хацеў пераехаць у Мінск, дзе планаваў уладкавацца на працу, а пасля заняцца сваёй справай. 25 кастрычніка 2010 г. пераехаў у Мінск. Перад ад’ездам сустракаўся з Канавалавым, казаў пра пераезд.

Маці з бацькам не жывуць разам. Ёсць айчым. У войску Кавалёў не служыў па стане здароўя.

Канавалаў з арміі пісаў і званіў некалькі разоў Кавалёву, праз «Вконтакте» яны мелі зносіны. Канавалаў праз мабільны тэлефон выходзіў у інтэрнэт у войску.

Пасля прыходу з войска Канавалава была адна з размоваў, падчас якой сказаў, што з ваенчасткі прывёз два вогнетушыльнікі. Кавалёў бачыў адзін пасля ў падвале ў Канавалава. З якой мэтай прывёз — не тлумачыў.

9 красавіка 2011 Канавалаў з Кавалёвым размаўлялі па тэлефоне, было гэта каля 10–11 гадзін раніцы.

Гэта быў першы кантакт з Канавалавым у 2011 годзе

(за выключэннем 1 студзеня 2011). Дзмітрый сказаў, што на наступным дзень прыязджае ў Мінск і папрасіў сустрэць. Размаўлялі хвіліны тры. Праз хвілін 10–20 Канавалаў зноў перазваніў.

Сустрэліся 10 красавіка на чыгуначным вакзале.

Канавалаў быў з вялікай сумкай. Неслі яе разам.
Мэтай прыезду Канавалаў назваў прыезд «па справах». Кавалёў, зазначыў, што больш і не распытваўся. Паехалі на метро ў рыэлтарскую фірму па вуліцы Караля. Канавалаў шукаў кватэру недалёка ад цэнтра і побач з метро. Пайшлі на кватэру. Пры засяленні Дзмітрый перанёс сумку за шырму. Кватэра была аднапакаёвая. Пасядзелі, Кавалёў курыў. Было прыкладна 13–14 гадзін. Выйшлі ў горад, купілі гарэлкі, салатаў, вярнуліся ў кватэру. Выпілі. Канавалаў прапанаваў пазваніць знаёмым дзяўчатам: напр., дзяўчыне, з якой пазнаёміўся праз сацыяльныя сеткі і з якой не бачыўся ні разу. Кавалёў сказаў, каб той званіў. Размаўлялі некалькі гадзін за гарэлкай. Колькі дакладна, не памятае. Купілі пару пляшак.

Дзмітрый выходзіў, калі пілі гарэлку, але да прыезду дзяўчат. Кавалёў адгаворваў ехаць, маўляў, што Канавалаў будзе адзін рабіць. Але Канавалаў сказаў, што хутка вернецца. Кавалёў застаўся.

Канавалаў вярнуўся праз паўгадзіны-гадзіну. Кавалёў глядзеў тэлевізар і паліў. Канавалаў сыходзіў без сумкі. Па вяртанні Канавалава яшчэ выпілі. Нічога пра паездку не сказаў.

Канавалаў пазваніў знаёмай Яні (да ад’езду ці пасля, не помніць). Дамовіліся сустрэцца на вечар. Сказаў, што яна будзе з сяброўкай. Як і першая, для кампаніі. Пайшлі сустрэлі дзяўчат каля выхаду з метро. Схадзілі за віном. Магчыма, яшчэ гарэлку купіў Канавалаў, Кавалёў не помніць. Дома пачалі размаўляць. Тэмы размоў не помніць. Дзяўчаты пілі віно, хлапцы — гарэлку. Праз нейкі час адна дзяўчына сабралася і сышла. Засталася Яня Пачыцкая (?). Са следства ведае, што Дзмітрый з Яняй хадзілі правесці дзяўчыну. Але сам гэтага не помніць. Кажа, што быў п’яны.

Спаць Кавалёў лёг на канапу. Дзяўчына з Канавалавым ляглі разам на ложак за шырмай.
Раніцай Кавалёў прачнуўся. Канавалаў з дзяўчынай прачыналіся ў той момант. Яна пабудзіла Кавалёва, каб той ішоў на працу. У Канавалава быў адключаны мабільнік — не працаваў будзільнік. Паехаў на працу.

Да абеду быў на працы. Пасля сышоў. З працы сышоў самавольна. Хацеў хутчэй вярнуцца да сябра. У 12.30–13.00 вярнуўся на кватэру да Канавалава (той запрашаў прыходзіць пасля працы).

Набраў дамафон — ніхто не адамкнуў.
Пасля яшчэ раз. Безвынікова. Вырашыў пачакаць. Выйшла Яня з пад’езда. Сказала, што Дзіма хутка прыйдзе. Канавалаў вярнуўся з садавіной, півам, прадуктамі. Размаўлялі, глядзелі тэлевізар, музыку слухалі. Размаўлялі ні пра што. Выпівалі крыху. Канавалаў менш, чым Кавалёў.
Пасля Канавалаў зусім перастаў піць. Сказаў, што трэба будзе ад’ехаць па справах.
(Са сведчанняў Яні Пачыцкай, Канавалаў прасіў дзяўчыну нагадаць, што яму трэба ў канкрэтны час з’ехаць; ці нагадвала яна, Кавалёў не памятае.)

Бліжэй да вечара Канавалаў пакідаў кватэру. Кавалёў бачыў, як той сыходзіў, але не ведае, дзе ў той момант была сумка.

Кавалёў сказаў, што Канавалаў збіраўся ехаць праз метро. І Кавалёў прапаноўваў не ехаць, маўляў, яго, выпіўшага, у метро не пусцяць. Размова такая была хвлін за 15 да сыходу Канавалава.

Вярнуўся Канавалаў у чорнай балоневай куртцы на маланцы. Кавалёў кажа, што куртка старая, бачыў яе яшчэ ў Віцебску. Шапка зімовая была на галаве. Вязаная. Чорная з надпісам цёмна-жоўтага колеру. Не можа сказаць, ці ў гэтай вопратцы той сыходзіў.

На Канавалаву, па словах Кавалёва, былі цёмныя джынсы. На ўзроўні каленяў былі кішэні. Абутак — спартовыя бацінкі ці красоўкі.

Ці ў гэтай вопратцы Канавалаў пакідаў кватэру, Кавалёў не памятае.

Пры Кавалёву Канавалаў у сумку не лазіў. Сумка спартовая была, сантыметраў 60–70 ў даўжыню. 30–40 см вышыні. Надпіс на сумцы — West, марка цыгарэт. Сумка чорная альбо цёмна сіняя.

Пасля сыходу Канавалава Кавалёў з дзяўчынай былі разам. Размаўлялі.

Дзесьці праз гадзіну вярнуўся Канавалаў. Вясёлы настрой быў. Кажа, што ўвогуле ён вясёлы чалавек.
Вясёлы настрой праяўляўся ў жартах, усмешцы.
«Як прайшлі справы?» — «Нармальна».
Больш Кавалёў і не пытаўся.

Зноў пачалі выпіваць. Глядзелі тэлевізар. Бачылі рэпартаж з метро. «Дзіма ў гэта час ужо спаў». Адрэагавалі з Яняй здзіўленнем. Канавалава не будзілі ў гэты момант. Ад’езд Канавалава не звязвалі з гэтымі падзеямі.

Канавалаў спаў за шырмай. Кавалёў лёг разам з Яняй.

12 красавіка Кавалёў не пайшоў на працу. Глядзелі ранішнія навіны пра выбух. Сказаў начальству, што не можа прыехаць, бо метро не працуе. Працягвалі выпіваць.

Размаўлялі пра рэпартаж з метро. Канавалаў глядзеў ранішні рэпартаж таксама. Кавалёў не помніць эмоцыі Канавалава на рэпартаж. Пасля прагледжанага не абмяркоўвалі падзей у метро. Яня засмуцілася і расплакалася. Канавалаў супакойваў дзяўчыну словамі. Пасля выключылі тэлевізар. Слухалі музыку і выпівалі да вечара. Не помніць, каб нехта выходзіў з кватэры.

Леглі спаць, а 21-22-й гадзіне. Разбудзілі міліцыянты.
Кавалёў кажа, што ляжаў на канапе. Убачыў чалавека ў масцы і ў форме. Дзіма сядзеў ў кайданках у вітальні. Адзелі кайданкі і Кавалёву. Пыталіся, чаму дзверы не адмыкалі. Выводзілі таксама, як і ў суд прыводзяць (сагнутых, з паднятымі ззаду рукамі).

Сумку Кавалёў не бачыў з таго моманту, як 10 красавіка прыехалі з Канавалавым на здымную кватэру.

«Нас адвялі з Дзмітрыем на допыт. Я быў на 2 паверсе ў кабінеце будынка ГУБАЗ. Пачас допыту мне сказалі, з якой мэтай затрымалі. Сказалі, што мой сябра ёсць на кадрах. Але мне ў той дзень паказалі, як Канавалаў праходзіць з сумкай у метро. Пазнаў яго. Далей працягвалася дазнанне.

З аднаго з суседніх кабінетаў я пачуў крык Канавалава.
Аператыўны работнік сказаў, што гэта не Канавалаў крычыць. Але я яго пазнаў». Кажа, што гэта магло быць зроблена наўмысна, каб запужаць Кавалёва тымі крыкамі. Было гэта прыкладна праз 20 хвілін пасля таго, як іх прывезлі ў ГУБАЗ. Затым яго перавялі на іншы паверх і працягнулі допыт. Сказалі, што «Лепш табе, парень, признать».
Сказалі, што толькі 2 гады за неданясенне атрымае. А за тэрарызм у лепшым выпадку 25 гадоў, а ў горшым «лоб зялёнкай намажуць».
Запужалі, што Кавалёву ніхто не паверыць, што той нічога не ведаў. Спужаўся расстрэлу. «Супрацоўнікаў тых я добра помню і магу апазнаць».
«Я даваў сведчанні, бо быў напалоханы. Я ўпэўнены, што Дзмітрый не ўзрываў бомбу ў 2011 годзе. Мала што мне паказалі. Проста гуляе… Прайшоў праз турнікет».

Кажа, што быў адзін удар у грудзі. Маўляў, у метро штодня ездзіць жонка опера, і ён не стрымаўся.

Мяне дапытвалі да ўдзелу адваката», — сказаў Кавалёў.

Адвакат быў прадстаўлены Кавалёву. Яго пасведчання абвінавачаны не бачыў.

Першы раз дапыталі пасля затрымання. У пратаколе ён не зафіксаваны. Пад пратакол дапытвалі, магчыма, праз гадзіну.

Кавалёў праходзіў 21 дзень судова-псіхіятрычнай экспертызы. Па словах Кавалёва, у «Навінках».

У зале найвышэйшыя меры аховы. Клетку правяралі кінолагі з сабакамі.

У зале найвышэйшыя меры аховы. Клетку правяралі кінолагі з сабакамі.

У судзе прысутнічае 121 пацярпелы ў тэрактах і іх прадстаўнікі.

У судзе прысутнічае 121 пацярпелы ў тэрактах і іх прадстаўнікі.

Вось-вось маюць паявіцца абвінавачаныя.

Вось-вось маюць паявіцца абвінавачаныя.

Прывялі Дзмітрыя Канавалава.

Прывялі Дзмітрыя Канавалава.

Прывялі Дзмітрыя Канавалава.

Прывялі Дзмітрыя Канавалава.

Сярод трох дзяржабвінаваўцаў — адзін з намеснікаў генеральнага пракурора Аляксей Стук (злева).

Сярод трох дзяржабвінаваўцаў — адзін з намеснікаў генеральнага пракурора Аляксей Стук (злева).

Абвінавачаны Уладзіслаў Кавалёў.

Абвінавачаны Уладзіслаў Кавалёў.

Старшынстваваць у судзе будзе першы намеснік старшыні Вярхоўнага суда Аляксандр Федарцоў.

Старшынстваваць у судзе будзе першы намеснік старшыні Вярхоўнага суда Аляксандр Федарцоў.

Абвінавачаны Дзмітрый Канавалаў.

Абвінавачаны Дзмітрый Канавалаў.

Пачынаецца працэс.

Пачынаецца працэс.

Суддзя і засядацелі

Суддзя і засядацелі

* * *

Сведчанні Кавалёва з матэрыялаў справы адносна эпізода 11 красавіка 2011 года — зачытана судом.

Іншыя сведчанні даваў пра тое, што ведаў пра намер Канавалава ўзарваць метро. Ведаў, што ў сумцы Канавалаў прывёз выбухоўку. Калі ўскінуў сумку на плячо, Канавалаў сказаў так больш не рабіць. Патлумачыў, што там выбухоўка. «Я нават і не ўспрыняў усур’ёз». На вуліцы Кавалёў зазрінуў у сумку. Кавалёў спытаўся, навошта выбухоўка. Канавалаў сказаў, што ён мае дачыненне да выбуху каля стэлы ў Мінску. Там былі дзве выбухоўкі. Але адну знайшлі. І на ёй засталіся адбіткі пальцаў Канавалава. Але ў яго адбіткі пальцаў не ўзялі. А цяпер спахапіліся, што ў базе яго адбіткаў пальцаў няма. І спачатку позвай выклікалі, а пасля дадому прыйшлі і адкаталі. І цяпер, маўляў, няма чаго губляць.

Пра выбух у стэлы ў Мінску Канавалаў расказаў пра выбух Кавалёву адразу пасля падзеі ў 2008 годзе. У Віцебску. Са сведчанняў Кавалёва, Канавалаў паехаў у Мінск, зняў кватэру. Увечары ўзяў выбухоўкі ў пакетах ад соку і паехаў на гулянне. Пасля адна ўзарвалася, а другая — не. Выбухоўку вырабіў сам. Удзельнічаў у выбуху Канавалаў адзін. Мэту ўчынку не расказваў.

Па матэрыялах справы, Кавалёў ведаў, што Канавалаў здзейсніў выбухі ў Віцебску.

Пра 11.04 сказаў, што добра выпіў і адключыўся. А Канавалаў узяў сумку і паехаў на метро.

У адносінах да Яні сказаў, што перагарадзіў дарогу ёй да шырмы, каб яна не ўбачыла выбуховае прыстасаванне. Сказаў так, маўляў, каб дзяўчыну не абвінавацілі ні ў чым і не прыцягвалі да допытаў.

* * *

Дзмітрыю Канавалаву прад’яўлена абвінавачанне ва ўчыненні тэрарызму, які ў тым ліку пацягнуў чалавечыя ахвяры, прычыненне цялесных пашкоджанняў рознай ступені цяжкасці, іншыя цяжкія наступствы, у незаконных дзеяннях у дачыненні да выбуховых рэчываў і выбуховых прылад, злоснага і асабліва злоснага хуліганства, наўмыснага знішчэння і пашкоджання маёмасці агульнанебяспечным спосабам.

Уладзіславу Кавалёву прад’яўлена абвінавачанне ў саўдзеле ў форме дапамагання і ўчыненні тэрарызму, учыненні злоснага і асабліва злоснага хуліганства, наўмысным знішчэнні маёмасці агульнанебяспечным спосабам, у незаконных дзеяннях у дачыненні да выбуховых рэчываў, укрывальніцтве асобы, якая ўчыніла асабліва цяжкае злачынства, і неданясенні аб учыненых і падрыхтоўцы асабліва цяжкіх злачынстваў.

Выбух на станцыі «Кастрычніцкая» мінскага метро адбыўся 11 красавіка. 15 чалавек загінулі, больш за 160 атрымалі траўмы, у тым ліку цяжкія.

Як паведаміў журналістам 1 жніўня намеснік генпракурора — начальнік следчага ўпраўлення Генпракуратуры Андрэй Швед, Кавалёву інкрымінуецца больш за 15 эпізодаў злачыннай дзейнасці, Канавалаву — 30. У працэсе расследавання крымінальнай справы, аперытыўна-вышуковых мерапрыемстваў не было выяўлена ўскосных сведчанняў таго, што за спіной абвінавачваных стаялі якія-небудзь спонсары або заказчыкі. «Канавалаў і Кавалёў дзейнічалі самастойна», — сказаў Швед.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?