Нацбанк Беларусі на наступным тыдні разгледзіць пытанне аб чарговым падвышэнні стаўкі рэфінансавання.
Як вынікае са слоў кіраўніка НБ РБ Н. Ермаковай павышэння стаўкі не пазбегнуць, будзе абмяркоўвацца толькі велічыня павышэння на аснове дадзеных аб інфляцыі.

«Праз тыдзень будзем яшчэ раз разглядаць. Магчыма, што з 1 кастрычніка, і хутчэй за ўсё, прыйдзецца павышаць… Як толькі мы даведаемся новую статыстыку па інфляцыі, мы вызначымся па стаўцы рэфінансавання», — паведаміла сёння кіраўнік Нацбанка Н. Ермакова.

З 14 верасня стаўка рэфінансавання была падвышаная да 30% гадавых. Сёлета стаўка рэфінансавання павышалася ўжо 9 разоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?