Майстар-клас Таццяны Мельнічук «Радыёжурналістыка» (кастрычнік—снежань 2011)
Месца правядзення: Мінск—Вільня
Майстар-клас адрасаваны найперш тым, хто паводле ўласнага творчага выбару займаецца вырабам аудыёпрадукту альбо вымушаны «мяняць спецыялізацыю» праз супрацоўніцтва з медыя, што транслююць аудыёсюжэты.
Майстар-клас вядзе Таццяна Мельнічук, карэспандэнтка ВВС ў Беларусі.
Мэта навучання — практычнае авалоданне набыткамі сучаснай радыёжурналістыкі.
Беларускія журналісты апошнім часам атрымалі пэўныя мажлівасці супрацоўніцтва з незалежнымі радыёстанцыямі, некаторыя ў рэгіёнах ствараюць FM- ды інтэрнэт-радыё, усё больш беларускіх інтэрнэт-сайтаў прапануюць сваім карыстальнікам сярод іншага і аудыёпрадукт.
Між тым, якасць гэтага прадукту можа і павінная быць лепшай. Відавочная неабходнасць размежаваць «плюсы» і «мінусы» кожнага спосабу падачы інфармацыі (друкаванай, тэле-, радыё) і навучыцца выкарыстоўваць наяўныя аб’ектыўныя асаблівасці для найбольш трапнага і прадуктыўнага дасягнення журналісцкай мэты.
Падрабязней пра майстар-клас «Радыёжурналістыка» чытайце тут.
***
Майстар-клас Марыны Загорскай «Жанры сучаснай журналістыкі» (кастрычнік—снежань 2011)
Месца правядзення: Мінск—Вільня
Газеты выходзяць амаль штодня. А сенсацыйныя, значныя падзеі адбываюцца не так часта. Аднак на старонках выдання заўсёды павінна быць багата цікавых і разнастайных навінаў. Як сабраць «інфармацыйны ўраджай» нават у самы «засушлівы» на падзеі дзень? Дзе здабыць факты, што не ляжаць на паверхні? Адкуль бярэцца «эфект прысутнасці» ў рэпартажах? І як навучыцца слухаць падчас інтэрв’ю?
Падрабязней пра майстар-клас «ЖАНРЫ СУЧАСНАЙ ЖУРНАЛІСТЫКІ» чытайце тут.