Фота Auto.onliner.by.

Фота Auto.onliner.by.

 Фота Auto.onliner.by.

Фота Auto.onliner.by.

У вёсцы Трасцянка Пінскага раёна 17 верасня каля 21.40 адбылося ДТЗ, у выніку якога памерлі два чалавекі.

Як паведаміла начальнік аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Сахарчук, 49-гадовы жыхар Івацэвіцкага раёна, які знаходзіўся за рулём аўтамабіля «Форд-Гэлаксі», дапусціў сутыкненне са спадарожнай гужавой павозкай. У ёй знаходзіліся тры чалавекі: 38-гадовы рамізнік, 22-гадовая дзяўчына і 46-гадовая жанчына, жыхары вёскі Хворасна Пінскага раёна. Яны атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці і былі змешчаны ў бальніцу.

18 верасня каля чатырох гадзін раніцы памерла 46-гадовая жанчына, прыкладна ў шэсць раніцы — 38-гадовы мужчына.

Вадзіцель аўтамабіля не пацярпеў. Усе абставіны ДТЗ устанаўліваюцца ў ходзе расследавання справы, распачатай паводле ч. 2 арт. 317 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў).

Як адзначыла прадстаўнік Дзяржаўтаінспекцыі, 17–18 верасня на дарогах вобласці зарэгістравана 8 ДТЗ, у якіх 7 чалавек загінулі і 10 атрымалі раненні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?