Пра гэта паведаміла жонка іншага асуджанага анархіста, Мікалая Дзядка, Валерыя Хоціна. Дзяўчына вярнулася з доўгатэрміновага спаткання з магілёўскай калоніі.

«Я пабачыла Яўгена Васьковіча — лысы, бледнатвары... — сказала Валерыя. — Ён выгукнуў нам з Міколам віншаванні і сказаў, што ў яго ўсё добра, маўляў, учора, 13 верасня, выйшаў з ШЫЗА. Пасміхаўся. Увогуле, ён амаль не выходзіць адтуль. Яму забаранілі спатканні з роднымі, перадачы, прадукты ён мае права купляць толькі на 35 тысяч на месяц. Мікола з астатнімі хлапцамі яму дапамагалі, перадавалі цыгарэты, ежу. Калі аднойчы да яго прыехалі сваякі на спатканне, ён быў у ізалятары. Спатканне не дазволілі і нехта з адміністрацыі нечага нагаварыў сваякам, ад чаго яго бабулі потым стала дрэнна.

Калі выходзілі з зоны, ён крыкнуў, што

яго «раскручваюць» на ячшэ адну справу па арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі)».

Яўген Васьковіч быў асуджаны на сем гадоў турмы строгага рэжыму. Яго абвінавацілі ў падпале дзвярэй будынка КДБ у Бабруйску.

Напісаць яму можна па адрасе:

213105 г. Магілёў, Слаўгарадская шаша, п/а Вейна, папраўчая калонія № 15.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?