паведаміла прэс-служба клуба па выніках сустрэчы генеральнага дырэктара авіякампаніі «Белавія» Анатоля Гусарава з гульцамі і трэнерамі, якая прайшла 19 верасня.

Гусараў «падрабязна паведаміў аб арганізацыі, тэхнічных асаблівасцях ажыццяўлення авіяцыйных перавозак», якія выконваюцца «Белавія». «Кіраўнік нацыянальнай авіякампаніі падкрэсліў, што для пералётаў „Дынама“ будзе выдзелены адзін з лепшых самалётаў „Боінг-737“ з высокапрафесійным, добра падрыхтаваным дасведчаным экіпажам і абслугоўваючым персаналам, якія атрымалі высокую ацэнку ў мінулым сезоне. Таксама ў склад гэтай групы ад „Белавія“ будзе ўключаны спецыяліст па тэхнічным забеспячэнні паветранага судна, у абавязкі якога будзе ўваходзіць дэталёвая праверка тэхнічнага абслугоўвання самалёта ў аэрапортах іншых гарадоў», — гаворыцца ў паведамленні.

Гульцы «задалі Анатолю Гусараву нямала пытанняў аб тэхнічным стане парка паветраных суднаў «Белавія», падрыхтоўцы экіража і інш. Асабліва абмяркоўвалася пытанне дастаўкі каманды ў Чарапавец на матч з «Северсталлю», паколькі па тэхнічных прычынах мясцовы аэрапорт не прымае самалёты «Боінг». Гусараў паведаміў, што гэты рэйс будзе зроблены на самалёце канадскай вытворчасці СRJ. Раней у Чарапавец «Дынама» лятала на Як-42. Самалёт менавіта гэтай маркі разбліўся 7 верасня пад Яраслаўлем, у выніку чаго загінулі гульцы і трэнеры каманды «Лакаматыў».

Старшыня Цэнтральнага савета БФСТ «Дынама» Юрый Бародзіч, які арганізаваў сустрэчу Гусарава з гульцамі і трэнерамі, падкрэсліў, што бяспека палётаў каманды з’яўляецца прыярытэтам. «Як і раней, у мэтах яе забеспячэння кіраўніцтвам будуць рабіцца ўсе неабходныя дзеянні. Мы не маем права на гэтым эканоміць», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?