Пра гэта ён паведаміў на прэс-канферэнцыі 20 верасня ў Мінску.

«Гэта вельмі балючае для армян пытанне, самая вялікая трагедыя народа», — адзначыў Армен Хачатран. Пасол нагадаў, што ў 1915 годзе за час генацыду загінула 1,5 млн. армян. «І дагэтуль косці армян ляжаць у пустыні Сірыі», — сказаў дыпламат.

Ён паведаміў, што прызнанне генацыду армян ставіцца перад многімі парламентамі свету і перад сусветнай грамадскасцю. «Мы хочам, каб гэтага не паўтарылася не толькі ў нас. Калі адбываецца ацэнка генацыду ці іншага трагічнага выпадку, тады гэта не можа паўтарыцца», — лічыць кіраўнік дыпмісіі.

Паводле яго слоў, ужо шмат краін прызналі факт генацыду армян. «Тут пытанне маральнае, каб армяне, якія жывуць побач з Турцыяй, былі спакойныя ў тым плане, што туркі зразумелі гэта і просяць прабачэння за гэта, каб мінулае не забыць і глядзець у будучыню больш правільным поглядам», — лічыць Хачатран.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?