Следчая Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК Тацяна Касынкіна адмовіла ў хадайніцтве аб спатканні жонцы старшыні Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага Наталлі.
Яна не бачылася з мужам ад 5 жніўня, калі праваабаронцу перавозілі з аддзела папярэдняга расследаваньня ДФР у СІЗА-1.

Прычына адмовы ў спатканні ў пастанове сьледчай Касынкінай не паведамляецца.

Нагадаем, што 25 верасня віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, старшыня ПЦ «Вясна» Алесь Бяляцкі свой 49-ы дзень народзінаў, на жаль, будзе адзначаць за кратамі, у СІЗА на Валадарскага.

Між тым, павіншаваць Алеся Бяляцкага, які паўтары месяцы знаходзіцца за кратамі можна паштоўкай альбо лістом, напісаўшы на наступны адрас:

220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 СІЗА-1, Бяляцкаму Аляксандру Віктаравічу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?