У Люксембургу суд Еўрапейскага Саюза пацвердзіў, што герб былога СССР не можа рэгістравацца ў якасці гандлёвай маркі ўкраінах-сябрах ЕС.
Са скаргай у суд звярнулася кампанія Couture Tech, якая спрабавала аспрэчыць вынесенае ў 2006 годзе рашэнне Еўрапейскай управы па гандлёвых марках, звязанае з забаронай на выкарыстанне аднаго з савецкіх сімвалаў.
Управа паказвала на тое, што ў шэрагу краінаў, якія знаходзіліся раней у сферы ўплыву СССР, у тым ліку ў Венгрыі, Латвіі і Чэхіі, савецкія серп і молат разглядаюцца як «сімвал тыраніі».
0
0
0
0
0
0