Як паведамляе lenta.ru, раніцай 20 верасня на захадзе Турцыі перакуліўся аўтобус з турыстамі, які накіроўваўся з аэрапорта Антальі ў гатэлі курорта Аланья.

У выніку аварыі пацярпелі каля 20 чалавек (па звестках турэцкіх СМІ — 18, па дадзеных МЗС Украіны — 21), адзін пасажыр загінуў.

У аварыю трапіў аўтобус кампаніі Tez Tour. Усе параненыя дастаўлены ў бальніцу.

Як дадае партал tut.by, ДТЗ здарылася ў 9.30 у раёне Сідэ. Прычыны аварыі высвятляюцца. Паводле папярэдніх дадзеных паліцыі, вінаваты кіроўца грузавога аўтамабіля, які ехаў насустрач мікрааўтобусу і выцесніў яго на абочыну, пасля чаго той перакуліўся. Аўтобус з турыстамі ехаў з дапушчальнай на дадзеным участку хуткасцю 80 км/г.

Сярод пацярпелых былі і беларусы: 4 нашыя суайчыннікі шпіталізаваныя, іх стан ацэньваецца як здавальняючы.

Усе яны застрахаваны і цяпер атрымліваюць неабходную медыцынскую дапамогу, выдаткі на якую пакрывае страхавы поліс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?