Ідэалагічны маразм набірае абароты: напярэдадні Маўклівых пратэстаў 21 верасня ў мінскіх школах збіраюць распіскі. Дзяцей абавязалі заўтра прынесці ад бацькоў даведкі наступнага зместу: «Мой сын… 21.09 з 16.00 да 21.00 будзе знаходзіцца разам з бацькамі дома». Пра гэта «Нашай Ніве» паведаміў бацька чацверакласніка адной са школ. Дзяцей пры гэтым напалохалі: хто не прынясе даведкі, таго да дзявятай вечара не выпусцяць са школы.

«Вось такі ў нас цяпер круглы стол на дварэ», — сказаў нам гэты вясёлы тата.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?