21 студзеня прэзыдэнт Расеі прымаў у сочынскай рэзыдэнцыі «Бачараў ручай» канцлерку Нямеччыны Ангелу Мэркель.

Сярод асноўных пытаньняў сустрэчы былі транзыт энэрганосьбітаў і партнэрства ў гэтай сфэры. Пасьля перамоваў Ангела Мэркель заявіла на прэсавай канфэрэнцыі, што Расея зарэкамэндавала сябе надзейным пастаўшчыком энэргарэсурсаў «яшчэ з часоў СССР» і выразіла пажаданьне, каб гэтыя часы прадоўжыліся, паведамляе «ИнфоРос» з спасылкай на радыё «Маяк».

Падобным чынам разважае і Ўладзімер Пуцін: «У ранейшыя часы, калі ва ўмовах СССР нашыя вуглевадароды дастаўляліся па тэрыторыі Савецкага Саюзу, рэспублік былога Савецкага Саюзу і па тэрыторыі рэспублік Варшаўскае дамовы, не было ніякіх праблем», — перадае словы расейскага прэзыдэнта Neftegaz.ru.

Таксама Пуцін паабяцаў Мэркель хутчэй пракладаць трубаправоды да берагу Ціхага акіяну, пашыраць транспартаваньне вуглевадародаў на поўначы і паўночным захадзе Расеі, каб зьменшыць залежнасьць ад транзытных дзяржаў.

Расейскі прэзыдэнт у чарговы раз завіў, што не дазволіць паратызаваць на Расеі, бо «ў нас ёсьць і свае пэнсіянэры, настаўнікі, лекары, усе сацыяльныя сфэры. Чаму мы мусім субсыдаваць эканомікі іншых краінаў і такім маштабе?» — зьвярнуўся Пуцін з рытарычным пытаньнем відавочна не да Ангелы Мэркель.

Сярод іншых абмеркаваных на сустрэчы тэмаў былі пытаньні з пастаўкамі польскага мяса, статусу Косава, а таксама стану правоў чалавека ў Расеі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0