Нацыянальны банк мае намер рухаць адзіны курс у бок афіцыйнага, заявіў намеснік старшыні праўлення Нацбанка Беларусі Тарас Надольны.

«Адзіны курс прадугледжвае фарміраванне зыходзячы з попыту і прапановы — трэба ўлічваць, што Нацбанк будзе працягваць недапушчэнне моцнага ўмацавання ці моцнага паслаблення рубля. Пры неабходнасці будзем ўмешвацца», — сказаў Т. Надольны ў сераду на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яго слоў, «няма пагадненняў з урадам аб звядзенні курсу на канкрэтным значэнні. Вельмі цяжка спрагназаваць курс, які будзе збалансаваным. Ёсць рэзервы, каб адзіны курс рухаўся да афіцыйнага».

Пры гэтым Т. Надольны дадаў, што «цяпер казаць 5 тыс, 5,5 тыс, ці 6 тыс. — бессэнсоўна».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?