паведаміў намеснік прэм’ер-міністра Сяргей Румас 21 верасня на прэс-канферэнцыі, адказваючы на пытанне БелаПАН, за кошт якіх крыніцаў зараз фінансуецца эканоміка.

Румас нагадаў, што ў пачатку 2011 года крэдытаванне рэальнага сектара эканомікі рабілася за кошт эмісійных крыніцаў. «Спачатку дзяржпраграмы фінансаваліся за кошт дэпазітаў Нацыянальнага банка ў камерцыйных банках. Зараз урад размяшчае рэшту бюджэтных сродкаў у камерцыйных банках для завяршэння крэдытавання дзяржпраграм», — сказаў віцэ-прэм’ер.

Ён зазначыў, што з Антыкрызісным фондам ЕўрАзЭС узгоднены межавы памер фінансавання дзяржпраграм за кошт эмісійных крыніцаў у памеры 4% ВУП. Паводле слоў Румаса, эмісійнае крэдытаванне дзяржпраграм у такім аб’ёме дазволіць завяршыць рэалізацыю распачатых праектаў.

Кажучы пра фінансаванне рэальнага сектара эканомікі ў будучым, віцэ-прэм’ер выказаў надзею, што крэдытаванне будзе ажыццяўляцца за кошт укладаў. «Калі адновіцца давер насельніцтва да нацыянальнай валюты і ўклады будуць расці, то крэдытаванне эканомікі можна будзе ажыццяўляць за кошт гэтых сродкаў», — заявіў Румас.

Намеснік старшыні праўлення Нацбанка Тарас Надольны выказаў надзею, што насельніцтва, даходы якога плануецца павысіць у кастрычніку, панясе грошы ў банкі. «Прапанова аб павышэнні тарыфнай стаўкі першага разраду ў кастрычніку адпавядае духу нашых сумесных дзеянняў з урадам і асаблівых апасенняў не выклікае», — сказаў Надольны.

Ён упэўнены, што дадатковы даход насельніцтва дазволіць павялічыць рэсурсную базу банкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?