Чытачка з Мазыра адзначае вялікую колькасць міліцыі ў форме і ў цывільным на вуліцы Савецкай падчас сённяшняй «маўклівай акцыі». «Машынаў патрульных налічыла дзесьці 4,аўтазакаў — 2. Гэта пры тым, што прыходзіла людзей зусім няшмат: моладзь і сталыя працоўныя мужчыны. Прыкладна усіх чалавек 25. Ды і тое, былі паасобку. Моладзь распаўсюджвала лістоўкі. Але успрымала гэта як гульню, смяялася. Сталыя мужчыны проста размаўлялі паміж сабой наконт становішча краіны. (неяк з большай сур’ёзнасьцю).

Усе „акцыянты“ былі спакойнымі і міралюбнымі. Але нават да такіх людей чапляліся. Мужчынаў, напрыклад, хамствам правакавалі на „моцнае слоўца“. Не павяліся. Падлеткам пашанцавала меней. З-за лістовак і здымкі тэлефонам забралі чалавекі чатыры».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?