Каля 100 чалавек узялі ўдзел 21 верасня ў акцыі маўклівага пратэсту ў Гомелі.

На пляцоўцы каля цырка сабралася прыкладна 50 чалавек, яшчэ столькі ж курсіравала ад цырка да прыпынку «8 Сакавіка». Перыядычна ўдзельнікі акцыі пляскалі ў ладкі. Адзін з аўтамабіляў некалькі разоў праехаў міма плошчы з песняй Віктара Цоя «Перамен!».

Тэрыторыю ад прыпынку «8 Сакавіка» да цырка патрулявалі ўзмоцненыя нарады міліцыі, спецназу і АМАПу. Усіх сустрэчных здымалі на відэа невядомыя аператары ў цывільным. Каля цырка было заўважана міліцэйскае кіраўніцтва і ідэолагі.

Акцыя прайшла без затрыманняў, аднак да яе пачатку каля свайго дома на вуліцы Кніжнай быў затрыманы актывіст апазіцыі Канстанцін Жукоўскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?