Сёння, 21 верасня, на маўклівую акцыю пратэсту ніхто з людзей не прыйшоў. Але якраз у гэты час над цэнтральнай плошчы сабралася некалькі соцень гракоў.

Яны шчыльна сядзелі на антэнах сувязі, што на Белым доме, на казырку крамы «Арбіта», на каштанах, што ў скверы, частка проста кружыла з крыкам над плошчай.

У гракоў ёсць прычына пратэставаць — за час знаходжання Алега Морхата пры ўладзе ў горадзе зрэзалі шмат дрэў, дзе былі гнёзды птушак. Таму і сталі яны бяздомнымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?