Студэнты Тартускага універсітэта стварылі ячэйку грамадскай арганізацыі «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» (ТБМ).
Арганізацыйны сход ячэйкі прайшоў 20 верасня.

Заснавальнікамі выступілі

беларускі студэнт Ігар Случак, студэнтка з Эстоніі Наталля Дзямідава-Ранет і студэнт з Расіі Раман Голубеў.
Старшынёй суполкі ТБМ Тартускага універсітэта, а таксама дэлегатам, які прадставіць яе на рэспубліканскім сходзе ТБМ, быў абраны Случак.

Дакументы арганізацыйнага сходу ў адпаведнасці са статутам ТБМ накіраваныя ў рэспубліканскую арганізацыю ТБМ для пастаноўкі ячэйкі на ўлік.

«Статус ТБМ прадугледжвае, што членамі арганізацыі могуць быць і замежныя грамадзяне, а ячэйкі могуць утварацца не толькі ў Беларусі, але і за мяжой. Згодна з гэтым правілам,

дастаткова трох чалавек, каб арганізаваць ячэйку, што мы і зрабілі.
Тое, што яна ўтвораная ў Тартускім універсітэце, не павінна выклікаць здзіўлення.
Тут вучыўся заснавальнік Беларускай Народнай Рэспублікі Антон Луцкевіч, першы прэзідэнт Беларускай акадэміі навук Усевалад Ігнатоўскі, кола студэнтаў — аўтараў газеты „Наша Ніва“ і яшчэ не менш за дзве тысячы этнічных беларусаў
», — сказаў Случак.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?