На пешаходнай частцы вуліцы Ленінскай у Магілёве 21 верасня адбылася акцыя маўклівага пратэсту. Затрыманняў не было.

«Для «рэстарту «акцыя адбылася, — заявіла актывістка кампаніі „Наш дом“ Хрысціна Шацікава. — Улічваючы ўсіх знаёмых, якіх я сустрэла, чалавек 50 сапраўды ёсць. Але ніхто сябе ніяк не паказваў».

Перад пачаткам акцыі быў ачэплены Мураўёўскі сквер каля абласнога драматычнага тэатра. Як заявіў адзін з супрацоўнікаў міліцыі, якія стаялі ў ачапленні, Кірыл Лістапад, гэта звязана з вучэннямі па размініраванні. На пытанне, чаму на гэтых вучэннях адсутнічаюць, у прыватнасці, супрацоўнікі МНС, ён адказаць не змог. Міліцыянты таксама заявілі, што ачапленне ніяк не звязана з абвешчанай у інтэрнэце акцыяй маўклівага пратэсту, і яны пра яе нічога не ведаюць.

Узмоцненыя нарады міліцыі стаялі на плошчы Леніна і на месцы збору ўдзельнікаў акцый летам — у скверы каля крамы «Лявоніха». На самай вуліцы Ленінскай акрамя узмоцненых нарадаў міліцыі прысутнічалі супрацоўнікі магілёўскага спецназа, УКДБ па Магілёўскай вобласці, намеснік начальніка міліцыі грамадскай бяспекі УУС Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Аленушкін. Паблізу кінатэатра «Радзіма» ля Зорнай плошчы, стаяў аўтазак.

Пасля 20.00 вуліца Ленінская заставалася досыць ажыўленай — на ёй размешчана шмат забаўляльных устаноў, дзе пастаянна шпацыруе моладзь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?