На маўклівую акцыю 21 верасня ў Баранавічах прыйшло не больш за 20 чалавек. У адрозненні ад мінулых акцый, гэтым разам супрацоўнікі праваахоўных ворганаў не зганялі адпачываючых гараджан з пляца каля фантана. На лаўках адпачывалі сем’і з дзецьмі, моладзь каталася на роварах вакол фантана.

Прыкладна, а 19.20 на плошчы пачулася гучнае плясканне ў ладкі. У той бок адразу скіравала свае позіркі вялікая група людзей у цывільным, што на працягу гадзіны сядзела і «гутарыла» на лаўцы каля помніка вераб’ю. Але гэта плясканне не было небяспечным для дзяржаўнага ладу, проста нейкая купка моладзі адзначала каля столікаў гандлёвай палаткі нейкае мерапрыемства.

Маўклівых пратэстуючых можа нават ніхто б і не заўважыў, калі б недзе пасля 19.40 у двух чалавек міліцыянеры ў цывільным усё ж не праверылі дакументы. Адным з тых, каго правяралі, быў вядомы ў Баранавічах грамадскі актывіст Рыгор Грык.

Разам з пашпартам ён паказаў міліцыі Канстытуцыю РБ ды Дэкларацыю правоў чалавека і пачаў тлумачыць свае правы. У гэты час іншыя ўдзельнікі акцыі сталі разыходзіцца. Недзе, а 19.50 нікога каля фантана ўжо не было.

Гэтым разам, здаецца, нікога не затрымалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?