Прадстаўнік Беларусі ў Міжнародным валютным фондзе, старшыня праўлення Нацыянальнага банка Надзея Ермакова не возьме ўдзел у гадавым сходзе МВФ і Сусветнага банка, якое пройдзе з 22 па 25 верасня ў Вашынгтоне.

Надзея Ермакова павінна была адправіцца ў Вашынгтон 21 верасня на чале беларускай дэлегацыі. Аднак 22 верасня ў прыёмнай Нацыянальнага банка БелаПАН паведамілі, што

Ермакова ў ЗША не паехала і і знаходзіцца на сваім працоўным месцы. «У яе не ўдалося»,
 — адзначылі ў прыёмнай, не ўдакладняючы падрабязнасцяў.

Інфармацыю аб тым, Ермакова не прыбыла ў Вашынгтон у складзе беларускай дэлегацыі пацвердзілі БелаПАН і ў мінскім прадстаўніцтве МВФ. «Спадарыня Ермакова адмяніла свой прыезд», — сказаў прадстаўнік фонду, адмовіўшыся ад каментароў.

У складзе беларускай дэлегацыі ў Вашынгтон прыбылі міністр фінансаў Андрэй Харкавец, які ўзначальвае дэлегацыю замест Ермаковай, і міністр эканомікі Мікалай Снапкоў.

Па паведамленнях некаторых СМІ,

Ермаковай было адмоўлена ў атрыманні візы на ўезд у ЗША, аднак пацвердзіць гэтую інфармацыю пакуль не атрымалася.

Надзея Ермакова ўзначальвае Нацыянальны банк з 27 ліпеня 2011 года. Аляксандр Лукашэнка прызначыў яе кіраўніком ад Беларусі ў МВФ 13 верасня. Раней кіраўнікам ад Беларусі ў МВФ быў ранейшы кіраўнік Нацбанка Пётр Пракаповіч.

Як раней паведамлялася, прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч даручыў ураду актывізаваць перамовы з МВФ адносна новай крэдытнай праграмы.

Пазней стала вядома, што прычынай нявыезду Ермаковай стала затрымка амерыканцамі ў выдачы ёй візы.

«Візу выдалі, але са спазненнем», — сказаў прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных. Паводле яго слоў, нясвоечасовасць выдачы візы фактычна з’яўляецца дадатковым бар’ерам, які стварае непатрэбныя перашкоды для працы Беларусі ў рамках МВФ.

А многія ж падумалі, што галоўная банкірка Беларусі стаптала апошнія туфлі. Яна праславілася сваім выказваннем пра тое, што «даляры ёй не трэба». Беларуская прапаганда таксама не раз выказвалася ў духу, што асноўныя сусветныя валюты ненадзейныя. Гэта не перашкаджае беларускім уладам прасіць у МВФ даляравыя крэдыты.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?