Пошук улюбёнай радыёстанцыі, паленьне цыгарэтаў і тэлефанаваньне шэфу – гэта дробязі. Падчас анкетаваньня, што ладзілася ў маштабах усёй краіны, высьветлілася, што амэрыканскія кіроўцы за рулём голяцца, правяраюць электронную пошту і апранаюць кантактныя лінзы.

Паводле вынікаў дасьледаваньняў, праведзеных страхавой кампаніяй «Nationwide Mutual Insurance», восем зь дзесяці амэрыканскіх кіроўцаў падчас язды пераключаюць радыёстанцыі і зьмяняюць дыскі CD. 73 адсоткаў анкетаваных размаўляюць па тэлефоне, 68 адсоткаў рэгулярна спажываюць за рулём ежу, 19 адсоткаў высылаюць смс, a 5 адсоткаў чытаюць мэйлы. Кіроўцы не забываюцца таксама і на асабістую гігіену: прычоску папраўляюць каля 19 адсоткаў, яшчэ 12 адсоткаў робяць макіяж, а 2 адсоткі голяцца. Сёй‑той з кіроўцаў прызнаўся, што падчас язды мяняеяцца месцамі з пасажырамі, глядзіць фільмы, няньчыць дзяцей і нават малюе пазногці. ‑ Падаецца, што ў амэрыканцаў замала часу. Таму яны вымушаныя рабіць колькі рэчаў адначасова – пракамэнтаваў вынікі дасьледваньняў Біл Ўіндзар з «Nationwide Mutual Insurance». ‑ Рассейваньне ўвагі – вельмі рызыкоўная рэч. Калі нешта можна зрабіць у кухні, ванным пакоі ці офісе, дык ня трэба рабіць гэта ў машыне – падсумаваў Ўіндзар.

Фота з сайту borzoi.nigilist.ru

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?