24 верасня (субота) а 15:00 на сядзібе Таварыства беларускай культуры (Бролю, 9–86) адбудзецца сустрэча з выбітным грамадскім дзеячом, палітыкам, архітэктарам незалежнасці Рэспублікі Беларусь Зянонам Пазняком.

У праграме імпрэзы — паказ дакументальнага фільма «Дарога ў Вільню» з. Пазняком у галоўнай ролі (рэжысёр Алесь Кудрыцкі), а таксама адкрытая гутарка, падчас якой усе жадаючыя будуць мець магчымасць задаць шаноўнаму госцю пытанні на хвалюючыя тэмы і, магчыма, атрымаць кнігі Зянона Пазняка з аўтарскім подпісам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?