На фестывалі «Любімаўка» незалежны тэатр «Театр.doc» прэзентаваў фрагменты п’есы «Двое ў тваім доме», якая распавядае пра хатні арышт экс-кандыдата, ў прэзідэнты Беларусі Уладзіміра Някляева.

Асноўная, і, як адзначаюць крытыкі,

самая цікавая лінія спектакля — размовы двух супрацоўнікаў КДБ, якія жывуць у доме Някляева.

Сам Някляеў п’есу не чытаў, і фрагменты не бачыў.

«Як жа я мог адправіцца ў Маскву, калі мяне не пускаюць нават у Ратамку»
 — кажа Някляеў.

«Наша Ніва» паразмаўляла з аўтаркай п’есы Аленай Грэмінай.

Сцэна з п'есы. Сядзіць - «Някляеў», ляжыць - «супрацоўнік КДБ».

Сцэна з п'есы. Сядзіць - «Някляеў», ляжыць - «супрацоўнік КДБ».

«Наша Ніва»: Якім чынам збіраўся матэрыял для п’есы?

Алена Грэміна: Летам мы групай прыкхалі ў Мінск і размаўлялі з многімі людзьмі — са спадаром Някляевым і ягонай жонкай, з прадстаўнікамі апазіцыі і прыхільнікамі дзейнай улады. На аснове гэтага і была пабудаваная п’еса. Фрагменты мы паказалі на фестывалі «Любімаўка», пасля было абмеркаванне. Рэакцыя гледачоў была вельмі станоўчай.

«НН»: Чаму вас зацікавіў менавіта гэты сюжэт?

АГ: Нам падаецца цікавай тэма таго, як чалавек можа ахвяраваць уласным камфортам, як складаюцца яго стасункі з чужымі людзьмі, якія ўвесь час за ім сочаць. Пойдзе ён з імі на канфлікт, ці гэта будзе пэўная супраца? Тэма ўніверсальная — сучасная цывілізацыя вучыць нас у складанных сітуацыях не ісці на канфлікт з тэрорам, а па магчымасці захоўваць нейтральныя стасункі. Што ў Расіі, што ў Еўропе, што ў Беларусі.

«НН»: Уладзімір Някляеў у Беларусі часта ўспрымаецца як паэт, а толькі пасля як палітык. Герой вашай п’есы, хто ён?

АГ: Для мяне асабіста Уладзімір Някляеў, гэта ў першую чаргу паэт. Мы самі ў тэатры — аўтары, мастакі, але

ў гэтай канкрэтнай п’есе мы разглядаем асобу ў «беспаветранай» прасторы. Калі ў цябе дома жывуць два чужыя чалавекі, якія самі па сабе неблагія людзі, але мусяць за табой назіраць. Паэт жа не можа увесь час быць «вежай з слановай косці» — нас цікавяць перажыванні асобы.

«НН»: Прадстаўнікі КДБ у п’есе не з’яўляюцца «адмоўнымі» персанажамі?

АГ: Гэта кожны з гледачоў вырашае сам. Мы ўпэўненыя, што некаторыя людзі, якія вымушаны выконваць самыя жахлівыя функцыі, самі па сабе могуць быць ніякімі не злодзеямі. Яны проста вымушаны займацца тым, чым займаюцца — выконваць дзяржаўную функцыю.

«НН»: Калі адбудзецца прэм’ера «Дваіх у тваім доме»?

АГ: На тэатральным фестывалі Baltic Circle у лістападзе. Да прэм’еры я расказваць сюжэт не магу.

«НН»: Сам Уладзімір Някляеў п’есы не чытаў. Як лічыце, наколькі верагодна паставіць п’есу ў Беларусі?

АГ: Мы 

з вялікім задавальненнем прывезлі б спектакль у Мінск, зробім для гэтага ўсё магчымае. Мы ж не ведаем, што адбудзецца заўтра — можа Беларусь у лістападзе будзе дэмакратычнай краінай.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?