Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі павялічыла мінімальныя цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю, якая закупляецца для дзяржаўных патрэбаў. Адпаведнае рашэнне зацверджана пастановай № 58 ад 19 верасня 2011 года.

Закупачныя цэны на малако павялічаны на 55%, на свініну — на 62%, на буйны рагаты скот — на 67%.
  • * *

Кошт мяса і малака ў крамах залежыць ад адпускных цэнаў. Прычынай дэфіцыту мясной прадукцыі ў краіне называўся менавіта іх нізкі ўзровень, бо маленькая розніца паміж закупнымі і адпускнымі цэнамі рабіла працу мясакамбінатаў невыгаднай. Цяпер жа закупачныя цэны павялічваюцца яшчэ больш, каб свінафермы не працавалі ў мінус.

Лагічным наступным крокам выглядае павелічэнне адпускных цэнаў на мяса і малако.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?