Напрыклад, ад нацыянальнасці партнёра. Так, па выніках даследавання, праведзенага асацыяцыяй «Жанчына і якасць жыцця», найлепшымі майстрамі ў мастацтве пацалунку сталі італьянцы.

Спецыяльнае сацапытанне, у якім узялі ўдзел 3000 турыстак з розных краін свету, было праведзена напярэдадні еўрапейскага кастынгу для вытворцы Martini. У Італіі адбор прэтэндэнтаў на ўдзел у здымках новага рэкламнага роліка вермута (паводле сюжэта хлопцу трэба будзе перацалаваць не адну мадэль) стартуе 22 верасня.

Рэспандэнтка павінны былі адказаць на пытанні аб пацалунках з прадстаўнікамі розных краін і ацаніць якасць такіх кантактаў па некалькіх параметрах:

гарачыня, здольнасць суцешыць ў цяжкую хвіліну, працягласць пацалунку, захаванне гігіены рота, уменне знаходзіць патрэбныя словы.

Паводле ўсіх гэтых параметраў італьянцы сталі лідарамі апытання (гарачыня пацалунку — 52%; здольнасць стаць падтрымкай — 31%; працягласць — 16%; гігіена — 27%; ўменне спакушаць — 7%. Іх майстэрства пацалунку высока ацанілі 28% удзельніц даследавання. За італьянцамі ў рэйтынгу размясціліся французы, якія набралі 17%, а трэцімі сталі іспанцы з 13%.

На чацвёртым месцы апынуліся грэкі, затым ідуць хлопцы з сонечнай Бразіліі, затым — Галандыі. Ураўнаважаныя шведы — на сёмым, англічане — на восьмым. Апошнімі ў дзясятцы — прадстаўнікі Германіі і Даніі, якія, на думку апытаных дзяўчат, занадта халодныя і сумныя, не адрозніваюцца пяшчотай і амаль адразу гатовыя перайсці да больш інтымных адносін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?