У «НН» звярнуўся Уладзімір Палажанка: Ужо чатыры дні як невядома месцазнаходжанне Змітра Дашкевіча. Яго вывезлі з калоніі ў Горках у панядзелак.

«Мы занепакоеныя — у Горках у Змітра склаліся дрэнныя стасункі з адміністрацыяй, ён абясціў галадоўку. Цяпер яго пераводзяць у іншую калонію — мы не ведаем куды.

Яго вывезлі ў панядзелак, сёння чацвер.
Калі ў панядзелак пераводзілі Саннікава, то ў аўторак Ірына Халіп ужо ведала, дзе ён знаходзіцца. Мы занепакоеныя станам здароўя Змітра — зараз халодныя ночы, а ў яго няма цёплай вопраткі. Мы імкнуліся перадаць яе, але не атрымалася. Зараз у яго ёсць толькі летняя роба. Таксама на яго здароўе ўплывае галадоўка. У Дэпартаменце выканання пакаранняў кажуць, што яго перавялі ў Магілёў. У Маглёве ніякай інфармацыі няма.
Няма інфармацыі ў МУС і ў пракуратуры.
Ні я, ні ягоны бацька не ведаем, што рабіць і як яго шукаць. Чатыры дні — гэта ўжо вялікі тэрмін. За чатыры дні можна аб’ехаць усю Беларусь. Мы непакоімся за жыццё Змітра Дашкевіча».

***

Уладзімір Міхайлавіч — бацька Насты Палажанкі, нявесты Змітра. Сама Наста Палажанка адбывае адміністрацыйны арышт 11 сутак — у панядзелак раніцай яна была затрыманая перад акцыяй па вывешванні нацыянальных сцягоў у Мінску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?