Аб гэтым паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Мар’яна Шчоткіна ў ходзе online прыёму грамадзян.

«Згодна з указам № 327 з 1 лістапада будзе праведзены пераразлік працоўных пенсій зыходзячы з сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы за трэці квартал 2011 года», — адзначыла міністр.

Паколькі сярэдняя заработная плата работнікаў у краіне за трэці квартал будзе вядома толькі пасля 20-га кастрычніка, паведаміць дакладны памер павышэння пенсій і аб’ём дадатковых сродкаў, неабходных для гэтага пераразліку, цяпер не з’яўляецца магчымым, дадала Мар’яна Шчоткіна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?