Заўтра ў Вышэйшым гаспадарчым судзе працягнецца разгляд справы царквы «Новае жыцьцё». На паседжаньні, што адбывалася ў мінулую пятніцу, прадстаўнікі царквы запатрабавалі ўзбуджэньня крымінальнай справы супраць начальніка аддзелу па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў Менгарвыканкаму А. Рабіцавай паводле арт 193 КК «Перашкода законнай дзейнасьці рэлігійнай арганізацыі».

Раней пастар царквы Вячаслаў Ганчарэнка ў звароце да грамадзкасьці адзначыў, што ў выпадку прамаруджваньня справы царквы ён не выключае аднаўленьне галадоўкі вернікаў.

Палітоляг Уладзімер Мацкевіч, які 23 дні трымаў галадоўку‑пост на знак пратэсту супраць уціску царквы «Новае жыцьцё», таксама лічыць, што справа царквы зацягваецца: «Тым больш цяпер, калі на апошнім паседжаньні прадстаўнікі царквы паставілі суд і ўладу перад няпростым пытаньнем, запатрабаваўшы прыцягненьня да адказнасьці Рабіцавай. Гэта прымусіць нэрвавацца і судзьдзю Камянкова, безумоўна.

Лічу, што ў выпадку зацягваньня працэсу нельга прыбягаць да аднаўленьня галадоўкі. Царква, ды салідарная зь ёй хрысьціянская супольнасьць, давялі сваю здольнасьць бараніцца. Цяпер настала чарга якасна іншага ўзроўню акцыяў пратэсту. Але тут усё залежыць ад пісьменнасьці і волі ня толькі пастыра асобнай царквы, але ўсёй хрысьціянскай супольнасьці».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?