Кіраўнік моладзевага крыла Аб’яднанай грамадзянскай партыі Алег Корбан, які сёння ехаў у Літву, быў зняты з транспарту на беларускай мяжы. Памежнікі патлумачылі апазіцыйнаму палітыку, што адносна яго дзейнічае забарона на выезд за межы Беларусі.

Як паведаміў Алег Корбан, супраць яго была заведзена крымінальная справа па падзеях 19 снежня 2010 года:

«Аднак мне паведамілі з КДБ, што гэтая справа закрытая. І таму я спакойна ехаў у Вільню, дзе сёння праходзіць семінар па стратэгіі дзеянняў моладзевых арганізацый Беларусі. Мабыць, на мяжы яшчэ не ведаюць пра гэтае рашэнне».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?