У хуткім часе беларусаў чакаюць адразу некалькі навінаў: каб пазбыцца нелегальных таксоўцаў, нумарныя знакі зарэгістраваных прыватных «рамізьнікаў» пафарбуюць у жоўты колер і пазначаць іх трыма літарамі TAX. А тэлефонныя нумары хуткай дапамогі, міліцыі ды іншых інфармацыйна‑даведкавых службаў прырастуць «адзінкай».

Ужо ў наступныя месяцы тыя, хто займаецца прыватным рамізьніцтвам, мусяць будуць памяняць нумарныя знакі, паведамў Уладзімер Навумаў на выніковай калегіі ўпраўленьня ўнутраных спраў Гарадзенскага аблвыканкаму. Разам зь ліцэнзіяй таксоўцы будуць атрымліваць адмысловыя нумарныя знакі жоўтага колеру з пазнакай ТАХ, што дазволіць адрозьніваць іх машыны ад нелегальных возьнікаў ня толькі супрацоўнікам міліцыі, але і простым грамадзянам. «У выяўленьні нелегальных таксоўцаў мы разьлічваем на дапамогу рамізьнікаў якія маюць ліцэнзі і працуюць чэсна», — сказаў Уладзімер Навумаў. Гэткі захад, лічыць кіраўнік МУС, будзе спрыяць зьмяншэньню шкоды, якую чыняць нелегальныя таксоўцы дзяржаве, перадае БЕЛТА.

Апроч таго, сёлета з 31 сакавіка беларусам прыйдзецца прызвычайвацца да трохзначнай нумарацыі тэлефонных нумароў інфармацыйна‑даведкавых службаў: сёньняшніх «01», «02», «03» і «04». Як заявілі «Інтэрфаксу» прадстаўнікі «Белтэлекаму», «тэлефоны гэтых служб будуць набірацца як «101», «102», «103» і «104», што дазволіць значна павялічыць колькасьць трохзначных нумароў».

Выкарыстана ілюстрацыя з запалак Барысаўска камбінату 1965 году з калекцыі phillumania.narod.ru

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?