Прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў, выступаючы сёння на з’ездзе партыі «Адзіная Расія», прапанаваў цяперашняму прэм’ер-міністру краіны Уладзіміру Пуціну балатавацца на прэзідэнцкіх выбарах у сакавіку 2012 года.

У сваю чаргу Пуцін прапанаваў Мядзведзеву ўзначаліць спіс партыі «Адзіная Расія» на парламенцкіх выбарах.

У сваім выступе Мядзведзеў паведаміў, што

такі варыянт развіцця абмяркоўваўся паміж ім і Пуціным яшчэ ў той перыяд «калі сфармаваўся наш таварыскі саюз».
«Гэта глыбока прадуманае рашэнне», — падкрэсліў ён.

Мядзведзеў таксама заявіў, што пры ўдалым выніку думскіх выбараў ён гатовы заняцца практычнай працай ва ўрадзе. Пуцін, у сваю чаргу, падкрэсліў, што бачыць Дзмітрыя Мядзведзева прэм'ер-міністрам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?