26 верасня ў Вільню прыбудзе міністр культуры Беларусі Павел Латушка.

Міністр наведае Віленскую сярэднюю школу імя Ф. Скарыны з беларускай мовай навучання (Sietyno, 21), возьме ўдзел у адкрыцці выставы, прысвечанай 120-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча «Геній зямлі беларускай» ў Музеі школы.

Акрамя таго, П. Латушка перадасць у дар Нацыянальнай бібліятэцы імя М.Мажвідаса 100 кніг ад Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

26 верасня ў Літоўскай нацыянальнай філармоніі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё Дзён культуры Беларусі ў Літве,

у якім прымуць удзел міністры культуры абедзвюх краін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?