«Беларусь павінна больш эфектыўна выкарыстоўваць сваё геапалітычнае становішча». Пра гэта заявіў сёння прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе ў Наваполацку па пытаннях гатоўнасці краіны да работы ў новых цэнавых умовах паставак паліўна‑энергетычных рэсурсаў. «Расія мае унікальны рэсурс ‑ вуглевадароды. Наш стратэгічны рэсурс ‑ геапалітычнае становішча. Мы павінны выкарыстоўваць яго так, як Расія выкарыстоўвае свае рэсурсы», ‑ лічыць кіраўнік дзяржавы. «Для Беларусі няма нічога невырашальнага. Трэба змагацца за ўсё».

Таксама А. Лукашэнка зазначыў, што рэзкі скачок цэн на расійскія энергарэсурсы не павінен легчы цяжарам на людзей. «Сітуацыя, у якую трапіла Беларусь у канцы мінулага ‑ пачатку бягучага года, паўтарыцца не павінна».

Прэзідэнт Беларусі даручыў распрацаваць шэраг мер па эканоміі энергарэсурсаў у краіне. «У нас непачаты край работы ў гэтым напрамку. Часу на разварушванне няма».

У прыватнасці, кіраўнік дзяржавы лічыць неабходным адмовіцца ад выкарыстання вуглевадароднай сыравіны для ацяплення малых вытворчых памяшканняў, напрыклад сельскагаспадарчых ферм. «Мы датаваць іх не будзем. Ёсць дровы ‑ бярыце і паліце», ‑ сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?