Пра гэта паведаміў грамадскай актывістцы Крысціне Шацікавай дзяжурны ізалятара.

«Скаргаў на здароўе ў яго няма. Медыкі яго правяралі. Перадачу яму перадаць нельга, бо ён «транзітны». Колькі ён будзе ў Магілёве знаходзіцца, у ізалятары не ведаюць, бо пакет на яго запячатаны. Таксама паведамілі, што на практыцы ніколі не было, каб да «транзітных» перасыльных пускалі адвакатаў. Сказалі: калі адвакат хоча, то няхай наўпрост выходзіць на начальніка ізалятара, але такога ніколі не было», паведаміла Крысціна Шацікава.

21 верасьня стала вядома, што Саннікава этапуюць з наваполацкай калоніі ў бабруйскую ПК-2. У пятніцу 23 верасня супрацоўнікі калоніі казалі, што былога кандыдата ў прэзідэнты Саннікава павінны прывезьці ў суботу.

13 траўня былога кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава асудзілі на 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?