Сусветна вядомая калумбійская спявачка Шакіра выступіць на цырымоніі адкрыцця рэканструяванага кіеўскага стадыёна "Алімпійскі", заявіў віцэ-прэм'ер-міністр Украіны Барыс Калеснікаў.

Цырымонія адкрыцця абноўленай арэны ў Кіеве адбудзецца 8 кастрычніка, а новы стадыён у Львове плануецца адкрыць 28 кастрычніка.

"Кіеўскую арэну адкрые тая ж зорка, якая "закрывала" чэмпіянат свету ў Ёханэсбургу. Што тычыцца Львова, адкрыцця арэны больш за ўсё падыдзе голас (амерыканскай спявачкі) Анастэйшs", - сказаў Калеснікаў.

Нагадаем, што Шакіра з'яўляецца аўтарам песні Waka Waka, якая стала гімнам чэмпіянату свету-2010.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?