Каб ён апускаўся далей, патрэбны інтэрвенцыі Нацбанка. Ці рашацца ўлады на такія вытраты?

Photo.bymedia.net.

Photo.bymedia.net.

Курс даляра ў абменніках і на чорным рынку замёр.

Ад другой паловы мінулага тыдня ён трымаецца на ўзроўні 7200–7800 рублёў за даляр. Хто памятае, гэта роўненька той курс, на якім чорны рынак стабілізаваўся перад увядзеннем дадатковых сесій на біржы.
Пасля быў наўздзіў высокі курс дадатковай сесіі, і яго тыднёвае апусканне пад фанфары.

Насуперак меркаванню многіх эканамістаў, адкладзены попыт на рублі быў вышэйшы, чым адкладзены попыт на даляры, таму пасля «раскаркоўкі» абменнікаў больш людзей панесла туды валюту здаваць. У выніку рубель падышоў да важнага псіхалагічнага парогу 7500. Ці гатовыя людзі здаваць даляр па ніжэйшай цане? І ці гатовы Нацбанк забяспечыць дагэтуль неспатолены валютны голад малога прыватнага бізнэсу? Ад адказу на гэтыя пытанні залежыць далейшая дынаміка курсу.

Пакуль рубель стаіць.
У Мінску найніжэйшы курс продажу рублёў па стане на 16.00 панядзелка выставіў «Банк Гандлёвы капітал» — 7650 рублёў (у пятніцу было столькі ж). Што да буйных банкаў, яны ставяць курс 7700–7850 рублёў (у пятніцу было 7800–7900).

Еўра найтанней купляць за 10 350 рублёў у «Абсалютбанку» (было 10400).

«Банк Гандлёвы капітал» купляе даляры па 7600 рублёў (у пятніцу найлепшы курс складаў 7580), а «Белсвісбанк» — еўра за 10 180 (было 10 210) рублёў.

«Беларусбанк» сёння купляе даляры за 7350–7450 рублёў, еўра — за 9950–10 000. Даляры прадаюцца за 7800–7900, еўры —
за 10 600–10650.

Абмены валютай праз сайт-абменнік Prokopovic.ch амаль згарнуліся пасля пераходу банкаў на рынкавы курс.

Цікава, што апошнія тыдні расійскі рубель і злоты падаюць адносна даляра і еўра. Пагроза сусветнага эканамічнага крызісу б'е па менш надзейных валютах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?