заявіў Аляксандр Лукашэнка 26 верасня падчас рабочай сустрэчы са старшынёй Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі Ігарам Жыліным.

Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, Лукашэнка прапанаваў кіраўніку "Белнафтахіма" абмеркаваць пытанні пастаўкі нафты, яе цаны, а таксама ход адпаведнага перамоўнага працэсу з расійскім бокам. "Мне здаецца, што там павінны быць зрухі такія, як і па газавых пытаннях. Я сустракаўся з Аляксеем Мілерам — там станоўчыя тэндэнцыі ў нашых інтарэсах. Малайцы расіяне, яны разумеюць, што нам няпроста цяпер, і яны гатовы ісці насустрач. Пажадана ведаць, што ў нас адбываецца з нафтай", — заявіў беларускі кіраўнік.

Лукашэнка таксама прапанаваў Жыліну расказаць аб фарміраванні холдынгаў у нафтагазавай прамысловасці: "Мы пачалі стварэнне холдынгаў па ўсёй прамысловасці, па ўсёй краіне. Скажу прама, што ёсць праблемы ў сувязі з гэтым. Хацелася б пачуць ад вас, як ідзе фарміраванне гэтых холдынгаў. Трэба адкарэктаваць некаторыя пытанні, каб мы дроў не наламалі. А так мы ў ведамстве, якое нармальна функцыянуе, можам атрымаць нямала праблем. Нам яны абсалютна не патрэбныя".

Пасля рабочай сустрэчы Жылін паведаміў, што "кіраўніка дзяржавы цікавіла праца канцэрна як на бягучы момант так і на будучыню з улікам таго, што канцэрн па сваім аб'ёме — гэта траціна ўсёй валавой прадукцыі краіны". "Тут засяроджаны і хімія, і нафтахімія, тут засяроджаны нашы калійныя ўгнаенні. І даручэнне ёсць асабліва разабрацца з працай Беларускай калійнай кампаніі, таму што гэта вельмі цікава для краіны. Гэта адзіны рэсурс, які здабываецца намі, і ён павінен максімальна эфектыўна рэалізоўвацца нашай краінай, нашымі пасрэднікамі", — цытуе прэс-служба прэзідэнта старшыню "Белнафтахіма".

Паводле яго слоў, Лукашэнку таксама цікавіла праца тавараправодных сетак. Ён даручыў кіраўніку канцэрна сумесна з кіраўнікамі ўрада разабрацца з дэбіторскай запазычанасцю. "Дэбіторская запазычанасць у краіны больш за 5 млрд. долараў пры тым, што мы пазычаем грошы. Нашы тавары, пакуль што не аплачаныя, знаходзяцца за межамі рэспублікі, і задача вярнуць гэтыя грошы ставіцца вельмі сур'ёзна", — адзначыў Жылін.

"Пытанні ўсе былі звязаны з сённяшняй і заўтрашняй дзейнасцю, са стварэннем холдынгу на аснове канцэрна, каб кіраваць больш эфектыўна з умовай уваходжання ў Адзіную эканамічную прастору, дзе мы якраз і будзем сутыкацца з рыначнікамі, і каб у нас былі механізмы рыначнага ўплыву і ўзаемадзеяння з нашымі расійскімі і казахстанскімі партнёрамі", — адзначыў кіраўнік "Белнафтахіма".

Ён паведаміў, што ў холдынг увойдуць усе, хто на сённяшні дзень знаходзіцца ў канцэрне "Белнафтахім". Стварыць яго плануецца да канца года, пры гэтым не раздрабняючы ўдзельнікаў прадпрыемстваў. "Ёсць прамое ўказанне прэзідэнта ні ў якім разе сёння не спрабаваць разваліць на асобныя холдынгі. Унутры ўласнай кампаніі, калі ласка, выдзяляйце кірункі, бізнесы, якія б больш эфектыўна кіраваліся, у тым ліку фінансава", — сказаў Жылін.

Паводле яго слоў, таксама "вельмі сур'ёзна разглядалася" пытанне эфектыўнага выдаткоўвання сродкаў на рэалізацыю інвестыцыйных праектаў. Канцэрну "Белнафтахім" і ўраду даручана разгледзець адпаведныя пытанні і прыняць рашэнні, якія маглі б дапамагчы дзяржаве больш эфектыўна выкарыстоўваць рэсурсы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?