Расійскі бок пагадзіўся стварыць трохбаковы газатранспартны кансорцыум Украіна-Расія-Еўрасаюз, паведамляе дзяржаўнае агенцтва «Укрінформ». Аб гэтым прэм’ер-міністр Украіны Мікола Азараў паведаміў на сустрэчы ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы.

Раней у панядзелак Азараў заявіў, што Расея пагадзілася перагледзець умовы газавага кантракта, нягледзячы на ​​тое, што раней называла прапановы Украіны непрымальнымі.

«Мы канчаткова змаглі дасягнуць пагаднення з Расіяй па пераглядзе кантракту», — сказаў Мікола Азараў.

Перад гэтым ўкраінскія выданні са спасылкай на Азарава напісалі, што ў лістападзе Расея і Украіна зменяць ўмовы супрацоўніцтва ў газавай сферы. Пакуль вядома толькі аб двух пунктах будучых зменаў. Паводле яго слоў, на сустрэчы прэзідэнтаў Украіны і Расіі Віктара Януковіча і Дзмітрыя Мядзведзева была дасягнутая дамоўленасць аб паніжэнні тарыфу на транспартванне газу тэрыторыяй Украіны да ўзроўню сабекошту. У сваю чаргу, Расея знізіць кошт на газ для патрэбаў Украіны ў дзвюх сферах: бюджэтнай і сацыяльнай.

У адрозненне ад Беларусі Украіна катэгарычна не пагаджаецца прыватызаваць свае газаправоды ў рукі «Газпрома», няглядзячы на тое, што ў адплату Масква задзерла цэны на блакітнае паліва.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?