Рышард Капусьцінскі памёр у аўторак 23 студзеня ў шпіталі Мэдыцынскай Акадэміі ў Варшаве. Ён доўгі час знаходзіўся ў гэтым шпіталі, паведамляе "Газэта выборча". У пятніцу перанёс апэрацыю, а ў аўторак здарыўся абшырны інфаркт.

Рышард Капусьцінскі нарадзіўся ў сакавіку 1932 г. у Пінску, у доме на вуліцы Балотнай (сёньня Суворава, 43) у сям'і вясковых настаўнікаў. Пазьней ён прызнаваўся, што так ахвотна наведваў найбяднейшыя краіны таму, бо ў іх было нешта ад Палесься.

Капусьцінскі здабыў вядомасьць як пісьменьнік-падарожнік і майстар рэпартажу. Працаваў у "Палітыцы", "Культуры", a таксама як карэспандэнт Польскага агенцтва прэсы (PAP) у Афрыцы, Лацінскай Амэрыцы і Азіі. Быў сьведкам заняпаду манархій ў Эфіёпііі ды Іране, пра што напісаў кнігі "Цэзар" і "Шахіншах". Гэтыя раманы й адкрылі Капусьцінскаму шлях на заходні рынак. Пра пісьменьніка захоплена пісалі Джон ле Карэ, Норман Мэйлер, С'юзан Сонтаг.

Сёлета Капусьцінскі быў намінантам на літаратурнага Нобэля. Ягоныя шанцы букмэкерскай канторай Лэдброкс расцэньваліся як 5 да 1. Вышэйшы рэйтынг меў толькі Архан Памук (5 да 2), які і атрымаў прэмію.

"Адзін Капусьцінскі варты тысячаў скуголячых і фантазуючых пісакаў", -- напісаў Салман Рушдзі.

Рышард Капусьцінскі. Імпэратар (ARCHE, № 5 – 2006)
Падрабязьней пра Рышарда Капусьцінскага на Gazecie.PL.

                  

Фота kapuscinski.hg.pl. (павялічыць).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0