Заўзятары і журналісты ў аэрапорце выхаду «Барселоны» не дачакалі. Праз чорны ўваход каманда загрузілася ў аўтобус і імкліва з’ехала ў Мінск. А вось беларускім памежнікам і мытнікам пашанцавала. Фота: mundodeportivo.com

Заўзятары і журналісты ў аэрапорце выхаду «Барселоны» не дачакалі. Праз чорны ўваход каманда загрузілася ў аўтобус і імкліва з’ехала ў Мінск. А вось беларускім памежнікам і мытнікам пашанцавала. Фота: mundodeportivo.com

Месі на трэніроўцы ў Мінску. Фота pressball.by.

Месі на трэніроўцы ў Мінску. Фота pressball.by.

За часамі суверэннага футбола ў Мінску былі «Вердэр», «Лацыё», «Мілан», «Бенфіка», «Ювентус», нават мадрыдскі «Рэал», але «Барселона» едзе сюды ў рангу дзейнага ўладальніка Лігі чэмпіёнаў.

Галоўны трэнер каталонскага клуба ўзяў у Мінск 20 футбалістаў:
варатароў Віктара Вальдэса і Хасэ Пінту; палявых гульцоў Даніэла Алвеса, Херарда Піке, Карлеса Пуёля, Эрыка Абідаля, Андрэу Фонтаса, Адрыану, Максвэла — Сэска Фабрэгаса, Хаві, Цьягу Алькантару, Хав’ера Маскерана, Сейду Кейта, Сэрхіа Бускетса — Давіда Вілью, Ліянеля Месі, Педра Радрыгеса. Не прыехаў Андрэс Ін’еста, у якога траўма, з каманды «Б» у асноўны склад запрошаныя Ісаак Куэнка і Жонатан дос Сантос.

Яшчэ не вядома, хто выйдзе ў стартавым складзе. Ці выйдзе той жа Месі, на якога ідзе палова стадыёна. Другая палова, спадзяемся, будзе заўзець за БАТЭ.

На перадматчавай прэс-канферэнцыі Хасэп Гвардыёла назваў гульню з БАТЭ жыццёва важнай з гледзішча праходжання ў наступны этап Лігі чэмпіёнаў
(у стартавым матчы «Барса» 13 верасня згуляла на сваім полі ўнічыю з «Міланам» — 2:2).

Цікава, што большая частка прэс-канферэнцыі Гвардыёлы

праходзіла на каталанскай мове, і нават перакладчык з іспанскай быў бездапаможны для беларускіх журналістаў.
БАТЭ рыхтуецца да матчу ў наступным складзе:
варатары — Аляксандр Гутар, Павел Часноўскі, Андрэй Шчарбакоў; абаронцы: Максім Бардачоў, Арцём Радзькоў, Марка Сіміч, Ягор Філіпенка; паўабаронцы — Кірыл Алексіян, Дзмітрый Бага, Рэнан Брэсан, Аляксандр Валадзько, Максім Валадзько, Міхаіл Гардзяйчук, Вадзім Курловіч, Дзмітрый Ліхтаровіч, Эдгар Аляхновіч, Алег Патоцкі, Філіп Рудзік; форварды — Алекс, Матэя Кежман, Арцём Канцавы, Максім Скавыш.

У аўторак галоўны трэнер барысаўцаў Віктар Ганчарэнка заявіў наступнае: «Узровень суперніка мы трымаем у галаве, але не будзе развіцця, калі ставіць задачу згуляць унічыю або прайграць з мінімальным лікам. (…) Прысутнічае больш цікавасці, чым хвалявання, улічваючы ажыятаж і ўзровень саперніка, але і хваляванне таксама ёсць».

Ганчарэнка выказаў думку, што Кежман магчыма выйдзе на поле. Дарэчы, сербскі форвард ужо двойчы забіваў «Барселоне»: гуляючы за «Фенербахчэ» і «Атлетыка».

* * *

Матч БАТЭ — «Барселона» пачнецца ў 21.45. Усе білеты прададзены даўно. Міліцыя просіць заўзятараў прыходзіць загадзя.

На вечар прагназуецца хмарнае надвор’е (зрэшты, будзе ўжо цёмна), тэмпература ў раёне +10 цяпла, толькі ўначы чакаецца дождж.

Традыцыйнае пытанне: якім будзе лік?
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?