У Беларусі сярэдні ўзрост сэксуальнага дэбюту, паводле звестак праекта Праграмы развіцця ААН (ПРААН) і Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID) «Здаровая сям’я», — 14,6 гадоў. Кожная 13-я дзяўчына пачынае сэксуальнае жыццё да 14 гадоў, кожная пятая — да 16 гадоў. Большасць беларусак ва ўзросце ад 18 да 21 года маюць досвед сэксуальных зносінаў.

У Беларусі, паводле звестак экспертнага савета адзінай інфармацыйнай стратэгіі па ВІЧ/СНІД, прыкладна 69% маладых людзей выкарыстоўваюць прэзерватыў пры кантакце з выпадковым партнёрам, гарманальную кантрацэпцыю ужывае каля 28% жанчын рэпрадуктыўнага ўзросту.

Нельга сказаць, якой спосаб засцярогі ад непажаданай цяжарнасці і інфекцый, што перадаюцца палавым шляхам, найлепшы. Падлеткам рэкамендуецца выкарыстоўваць прэзерватыў. Усе астатнія спосабы кантрацэпцыі індывідуальна падбіраюцца гінеколагам. «Мамам лепш адвесці дачку-падлетка да лекара і пісьменна абмеркаваць пытанні кантрацэпцыі, чым вырашаць праблемы з непажаданай цяжарнасцю і інфекцыямі», — лічыць прафесар кафедры акушэрства і гінекалогіі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі (БелМАПА) Вольга Перасада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?