Заставачнае фота.

Заставачнае фота.

«Здарэнне адбылося ў 22.30 на скрыжаванні вуліц Сурганава — Куйбышава — Бяды [каля ўніверсама «Рыга»]. Дзяўчына — першакурсніца БДУІРа — пачала рух па рэгуляваным пешаходным пераходзе на зялёнае святло святлафора, а заканчвала ўжо на чырвонае.

Усе машыны яе прапусцілі, BMW 520 стаяў у крайняй паласе. Падобна да таго, што 21-гадовы кіроўца не заўважыў 17-гадовую студэнтку і паехаў на сваё зялёнае святло.

Удар быў вельмі моцны, з загінулай зляцеў нават абутак. Яна памерла на месцы»,
 — патлумачыла сітуацыю карэспандэнту interfax.by старшы інспектар аддзела агітацыі і прапаганды ДАІ Савецкага раёна Марыя Дзьякава.

Вядзецца разбіральніцтва. Кіроўца BMW 520 быў цвярозым і па першым патрабаванні супрацоўнікаў ДАІ прад’явіў усе дакументы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?