Вечарам 27 верасня ў прыватнай кватэры ў Гомелі быў знойдзены труп 27-гадовага жыхара Кармянскага раёна. Загінуламу былі нанесены нажавыя раненні.
Як у праваахоўных органах, па падазрэнні ў забойстве адшукваецца жыхар Гомеля 1994 года нараджэння.

Гэта не адзінае злачынства ў вобласці за мінулыя суткі, ва ўчыненні якіх падазраюцца падлеткі. Паводле інфармацыі прэс-службы УУС Гомельскага аблвыканкама, распачата крымінальная справа ў дачыненні да вучня 11-га класа Пцічскай сярэдняй школы (Петрыкаўскі раён). Ён падазраецца ў тым, што 18 верасня ў парку вёскі Пціч з-за асабістых непрыязных адносін нанёс 19-гадоваму аднавяскоўцу нажавыя раненні ў грудную клетку, галаву і плячо. Пацярпелы дастаўлены ў бальніцу.

У Гомелі 20-гадовы навучэнец дарожна-будаўнічага каледжа напаў на вадзіцеля таксі, які яго падвозіў. Навучэнец накінуў на шыю вадзіцеля пятлю, спрабаваў завалодаць грашыма, але, сустрэўшы супраціўленне, уцёк. Яго асоба ўстаноўлена.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?