Капенгагенскі гандлёва-выстаўны цэнтр KB Hallen, у якім рыхтавалася да адкрыцця мерапрыемства пад назвай «Кірмаш сэксу-2011», раніцай 28 верасня амаль цалкам згарэў, паведамляе Copenhagen Post Online.

У будынку абрынулася цэнтральная секцыя даху, дым ад пажару быў бачны на некалькі кіламетраў вакол.

Паводле папярэдніх ацэнак,

уся прадукцыя, выстаўленая вытворцамі і прадаўцамі прадукцыі для дарослых, была цалкам знішчаная.

Пры гэтым

пацярпелі некалькі чалавек, якія засталіся начаваць
у комплексе, бо з раніцы збіраліся адкрываць выставу.

Пажарныя пазней распавялі, што на пэўным этапе былі ўпэўненыя, што ім удалося ўзяць пашырэнне агню пад кантроль, аднак полымя дабралася да асабліва гаручых экспанатаў, і пажар зноў набраў сілу.

У выніку мясцовыя выратавальныя службы засяродзіліся на тым, каб не даць полымю распаўсюдзіцца на навакольныя будынкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?