«Нам яшчэ давядзецца аналізаваць тое, што адбылося, але гэта ўрок, — сказаў на пасляматчавайпрэс-канферэнцыі галоўны трэнер БАТЭ Віктар Ганчарэнка. — Але нам не хапае матчаў такога ўзроўню».
«Каб у нас было некалькі такіх матчаў узроўню «Барселоны», ці хаця б на ўзровень ніжэй, то нам бы ўдалося супрацьстаяць «Барселоне», а так каманда ўключыла фантастычную хуткасць, і мы з ёй не справіліся», — сказаў галоўны трэнер беларускага клуба.
«Вынік непрыемны, але я не магу пусціць крытычныя стрэлы ў адрас каманды. Мы гулялі з «Барселонай», — падкрэсліў Ганчарэнка.
Ён зазначыў, што каманда дапусціла шмат памылак, і супраць каталонскага клуба не спрацаваў «план Б», пра які ён казаў на перадматчавай
Сп. Ганчарэнка зазначыў, што калі раней «Барселона» часам давала супернікам пагуляць у футбол, арганізаваць контратакі, цяпер гэта робіцца ўсё цяжэй і цяжэй. Сёння БАТЭ паспрабавала гуляць на контратаках, але з гэтага нічога не атрымалася.
Галаўкам БАТЭ адмовіўся каментаваць гульню маладых гульцоў, што выйшлі на замену — Кірыла Алексіяна і Вадзіма Курловіча (Алексіян вельмі ажывіў атаку беларускага клуба і некалькі разоў пагражаў чужым варотам), зазначыўшы, «што маладыя атрымалі порцыю практыкі».
Трэнер «Барселоны» Хасэп Гвардыёла першым прыйшоў на
Урэшце
Гвардыёла зазначыў,
што няглядзечы на лік 5:0, гэта быў не зусім просты матч, што першыя хвіліны каманды змагаліся, але пасля 0:2 «БАТЭ пайшоў уразнос». У сваёй прамове на каталанскай ён чамусьці згадаў прозвішча Мілеўскага.
Чаму, гэта так і засталося загадкай.
Затым адзначыў у беларускай камандзе Кежмана і Брэсана.
Задалі журналісты і пытанне: «Чаму ў Барселоне не прыжыўся Аляксандр Глеб?».Гвардыёла адказаў, што Глеб не часта выходзіў на поле, яго перабыванне на другіх ролях і не найлепшыя кандыцыі прывялі да таго, што беларус мусіў пакінуць
Каталанскі патрыятызм досыць арганічна глядзеўся на матчы.Сцягі Каталоніі, суддзя-інфарматар, які аб'явіў склад «Барсы» на каталанскай. На гэтым фоне дастаткова дзіўна было чуць гімн БАТЭ па-расійску і ўсе песні пра каманду.
Цікава, Гвардыёла, Месі, Хаві і кампанія адчулі, што яны прыяжджалі ў Беларусь, ці гэта для іх была ўскраіна Расіі?
* * *
Што наконт апладысментаў падчас матчу?
Заўзятары калі і апладзіравалі, то спачатку БАТЭ, затым у другой палове гульні Кірылу Алексіяну, які вельмі добра ўпісаўся ў гульню, а затым «Барселоне» і персанальна Ліянелю Месі.
Разыходзіліся заўзятары злыя і мокрыя ад дажджу, які пачаўся ў першай палове гульні і да перапынку ператварыў газон у поле для воднага пола. Праўда, аказалася, што і ў водным пола «Барселона» узяла верх.
Зазначым, што ў сераду БАТЭ атрымала самую буйную паразу ў Лізе чэмпіёнаў, прычым на сваім полі. Было 1:7 ад «Лакаматыва» ў Барысаве ў 1999 г., але гэта быў Кубак УЕФА. Таксама было 0:4 ад «Мілана» ў 2000 г., але гэта таксама было ў Кубку УЕФА.
* * *
БАТЭ – Барселона – 0:5 (0:3, 0:2).
Галы: 0:1 – Валадзько (19, аўтагол), 0:2 – Педра Радрыгес (22), 0:3 – Месі (38), 0:4 – Месі (56), 0:5 – Вілья (90).
БАТЭ: Гутар, Бардачоў, Філіпенка, Сіміч, Бага, А.Валадзько, Аляхновіч, Канцавы, Брэсан (Курловіч, 82), Рудзік (Алексіян, 60), Кежман (Скавыш, 56).
БАРСЕЛОНА: Вальдэс, Даніэл Алвес, Пуёль, Абідаль (Адрыану, 61), Хаві (Фабрэгас, 60), Алькантара, Маскерана, Кейта, Вілья, Месі, Педра Радрыгес (Максвел, 69).
Папярэджанні: Даніэл Алвес (77), Сіміч (81).
***
У сераду ў нашай групе «Мілан» перамог «Вікторыю» з лікам 2:0.
Пасля
Наступныя дзве гульні БАТЭ правядзе з «Міланам»: 19 кастрычніка ў Італіі, 1 лістапада — у Мінску.
1
Госці на
2
На
8
«Барса» адказала двума вуглавымі на
12
На
19
Месі ў барацьбе з Валадзько замкнуў прастрэл. Спачатку мяч запісалі як аўтагол Аляксандра Валадзько, пасля запісалі на рахунак Мэсі, а пасля гэтае шчасце ўсё ж вярнулі Валадзьку. 0:1 на карысць «Барселоны».
22
На
25
Ад самага пачатку матча на полі абсалютна дамінуе «Барсэлона». Гуляюць нібы па нотах. Пасуюць дакладна. Нашы прыціснуліся да ўласных варот.
30
Першая сапраўдная атака нашай каманды адбылася на
33
«Проста ўсё ўдаецца ў «Барселоны» — усклікае каментатар Уладзімір Навіцкі. Ён каментуе матч па-расейску, хоць мог бы і па-беларуску.
38
Ліянэль Мэсі забівае трэці гол: лёгка, нібы на трэніроўцы — 0:3 на карысць «Барсы».
Пачаўся другі тайм. Ідзе праліўны дождж.
Горача ля варотаў БАТЭ, якія ўзялі ў аблогу каталонцы.
48
Мэсі зноў біў па варотах, але не пацэліў.
54
БАТЭ трохі распружылася, хлопцы пачалі гуляць смялей. Іх актыўна падтрымліваюць балельшчыкі.
56
Дакладным ударам у верхні кут варотаў Мэсі робіць лік 0:4.
57
Бліскучая перадача на Абідаля — але Гутар ратуе БАТЭ ад новага гола.
60
У БАТЭ Рудзіка замяніў Кірыл Алексіян, у «Барселоне» — Хаві замяніў Фабрэгас.
63
Скавыш з перадачы Алексіяна ледзь не размачыў лік. Але не дацягнуўся.
66
На поле выбег фанат. Двое ахоўнікаў спрабуюць яго загнаць на трыбуны.
78
Альвес б’е рукой — і зарабляе жоўтую картку.
Б’е Брэсан, але мяч ідзе вышэй за вароты.
89
І, пад завесу, Вілья, карыстаючыся памылкай абаронца БАТЭ, закатвае пяты мяч. Лік — 0:5.
Гучыць фінальны свісток. Гульцы мяняюцца майкамі. «Каму дасталася майка Мэсі? Гэта, бадай, адзінае, што можа нас яшчэ сёння хваляваць», — кажа Уладзімір Навіцкі.
«Мне не хацелася б кідаць зараз нейкія крытычныя стрэлы на адрас БАТЭ, — сказаў трэнер Віктар Ганчарэнка ў кароткім пасляматчавым каментары. — Мы гулялі з найлепшай камандай свету.У яе можна павучыцца, як валодаць мячом».
Паводле ацэнак каментатараў, на стадыёне «Дынама» сабралася каля 33 тысячы заўзятараў.
* * *
Стартавыя склады:
БАТЭ — Аляксандр Гутар, Арцём Канцавы, Аляксандр Валадзько, Рэнан Брэсан, Максім Бардачоў, Ягор Філіпенка (капітан), Марка Сіміч, Эдгар Аляхновіч, Дзмітрый Бага, Філіп Рудзік, Мацея Кежман. У запасе: Павел Часноўскі, Дзмітрый Ліхтаровіч, Міхаіл Гардзяйчук, Арцём Радзькоў, Максім Скавыш, Кірыл Алексіян, Вадзім Курловіч.
«Барселона» — Віктар Вальдэс, Даніэль Альвес, Карлес Пужоль (капітан), Хаві Эрнандэс, Давід Вілья, Ліянэль Мэсі, Цьягі Алькантара, Хаўер Маскерана, Сэйду Кейта, Пэдра Радрыгес, Эрык Абідаль. У запасе: Хасэ Пінта, Жэрар Піке, Сеск Фабрэгас, Серхіа Бускетс, Максвел, Адрыяна, Андрэя Фонтас.
У другім матчы групы Н італьянскі «Мілан» прымае чэшскую «Вікторыю». У першым туры БАТЭ згуляў на выездзе ўнічыю з «Вікторыяй (1:1), а „Барселона“ разышлася дома мірам з» Міланам «(2:2), піша БелаПАН.
Тым часам на «Дынама» — беспрэцэдэнтныя меры бяспекі. Перад пачаткам стадыён быў ачэплены міліцыяй, супрацоўнікі якой стаялі праз кожныя 20 метраў. На ўваходзе фанаты праходзілі больш пільны дагляд, чым на апошніх міжнародных матчах у Мінску.
За гадзіну да пачатку матча каля стадыёна сабралася вялікая колькасць заўзятараў. Шмат людзей пытаюцца «лішні» білет. Некаторыя трымалі таблічкі з надпісам «Куплю білет», паведаміў «Інтэрфакс».