Ад раніцы 24 студзеня не працуе сайт Аляксандра Мілінкевіча. Замест звычайнага інтэрфэйсу наведвальнікі старонкі бачаць унутранае начыньне сайту. Адразу ўзьнікла пытаньне: ці не зьвязанае гэта з хакерскай атакай.
Прэс‑сакратар А. Мілінкевіча Павал Мажэйка адразу абверг такія меркаваньні. Ён зазначыў, што зьвязана гэта з унутранымі перабудовамі на сайце: «Ужо да вечара старонка лідэра аб'яднанай апазыцыі павінна запрацаваць».
0
0
0
0
0
0