Хачу ратаваць майго мужа. Шукаю тых, хто дапаможа, паўплывае неяк на нашыя ўлады. Ён жа памрэ, хворы і аслаблены пасьля амаль што двухмесячнай галадоўкі ў турме – кажа Ірына, жонка Аляксандра Казуліна, якая знаходзіцца цяпер у Варшаве.

‑ Ня ведаю, як ён цяпер выглядае, у якім стане. Ужо даўно яго ня бачыла. Апошні раз мне дазволілі паразмаўляць зь ім па тэлефоне на пачатку сьнежня. Размаўляў зь вялікай цяжкасьцю. Было чутна, што ён вельмі слабы – распавядае ледзь ня шэптам Казуліна, сама зьнясіленая тым, што перажыла за апошнія месяцы.

Казуліна спаткалася са шматлікімі палітыкамі. Колькі дзён таму – з Рэнэ ван дэр Ліндэнам, старшынём Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы, які абяцаў, што эўрапейскія палітыкі ўва ўсіх размовах з прадстаўнікамі Беларусі будуць патрабаваць неадкладнага вызваленьня ейнага мужа. "У Варшаве я маю спаткацца з прадстаўнікамі дзяржаўных уладаў, палітычных партыяў, парлямэнтарыямі. Ім бадай што ня будзе складана зразумець, у якім цяжкім становішчы апынуўся мой муж. Многія зь іх таксама сядзелі некалі ў турмах. Я вельмі спадзяюся на Польшчу" – кажа Казуліна.

Здымак з сайту bsdp.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?