29 верасня ў судзе былі зачытаны вынікі комплекснай крыміналістычнай выбухова-тэхнічнай экспертызы, якую правялі эксперты-ўзрыватэхнікі ФСБ Расіі. Паводле высноў экспертаў, канструкцыя, прыведзеная ў дзеянне на станцыі метро «Кастрычніцкая», уяўляла сабой сумесь брызантнага выбуховага рэчыва, якое складаецца з аміячнай салетры, алюмініевай пудры і рэчыва «утрапін». Выбух меў асколачна-фугаснае дзеянне, зарад размяшчаўся на падлозе перад вагонам нумар два цягніка метро. Маса зараду — каля 12,5 кг. Як адзначылі эксперты, пры выбуху такога зараду на адкрытай мясцовасці людзі могуць атрымаць траўмы на адлегласці 35 метраў ад месца выбуху. Той, хто знаходзіўся ў прамой бачнасці ад месца выбуху, мог атрымаць раненні аж да смяротнага зыходу.

Выбуховая прылада была прыведзена ў дзеянне шляхам сігналу на бесправодны званок, злучаны з дэтанатарам. Гэты званок паслаў электраімпульс, які выклікаў замыканне і прывёў у дзеянне выбуховую прыладу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?