У адной з маскоўскіх бальніц на 88-м годзе пайшла з жыцця народная артыстка СССР кінарэжысёр Таццяна Ліёзнава.

Газета. ру: Я не так ужо шмат і зняла

Таццяна Ліёзнава нарадзілася ў Маскве 20 ліпеня 1924 года. Вучылася ва Усесаюзным інстытуце кінематаграфіі на курсе Сяргея Герасімава і Тамары Макаравай. Пасля заканчэння некаторы час працавала асістэнтам рэжысёра на здымках фільмаў свайго настаўніка. Дэбютавала ў 1958 годзе, паставіўшы фільм «Памяць сэрца».

Вядомасць у гледачоў і павага ў прафесійным асяроддзі ёй прынёс фільм «Тры таполі на Плюшчысе». Але ў першую чаргу Таццяну Ліёзнаву ведаюць і будуць памятаць дзякуючы культаваму фільму «Сямнаццаць імгненняў вясны».

Сярод іншых работ славутага рэжысёра — «Карнавал» з Ірынай Мураўёвай у галоўнай ролі, «Мы, што ніжэй падпісаліся», «Еўдакія», «Ім скараецца неба». Акрамя таго, Таццяна Ліёзнава выкладала ва Усесаюзным інстытуце кінематаграфіі, прымала ўдзел у падрыхтоўцы выдання кнігі «Аўтограф стагоддзя».

Таццяна Ліёзнава адзначана шэрагам ганаровых узнагарод. Так, у 1999 годзе ёй прысудзілі ордэн «За заслугі перад Айчынай» III ступені, у 2009 годзе — тую ж ўзнагароду IV ступені. З 1984 года ўдастоена звання народнай артысткі СССР.

Аб часе і месцы пахавання легендарнага рэжысёра пакуль не паведамляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?